Мінскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» сумесна з часопісам «Маладосць» арганізавалі новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў – конкурс кароткага апавядання «10+10: Мінск», прысвечаны тэме Мінска ў сучаснай беларускай літаратуры. Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа даслаць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. сваё кароткае (да 12000 знакаў) апавяданне на беларускай мове. Галоўная ўмова – каб у творы абавязкова прысутнічаў Мінск у любых праявах: тэма, месца, персанаж або фон падзей, што іх вызначае.

Конкурс пачаўся 1 студзеня 2018 года і працягнецца да канца сакавіка. Да гэтага часу будуць прымацца заяўкі да ўдзелу ў конкурсе. Лепшыя з дасланых работ будуць апублікаваны ў часопісе «Маладосць». Па выніках конкурсу дзесяць лаўрэатаў атрымаюць магчымасць надрукавацца ў спецыяльным тэматычным зборніку, куды ўвойдуць таксама і апавяданні сучасных літаратурных мэтраў. Праект ужо падтрымалі згодай на ўдзел пісьменнікі Людміла Рублеўская, Міхаіл Валодзін, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, Ганна Севярынец, Надзея Ясмінска, Маргарыта Латышкевіч, Алена Мальчэўская, Раіса Баравікова. Імёны пераможцаў будуць агучаны ў маі, падчас мерапрыемстваў фестывалю. Сам конкурс будзе актыўна асвятляцца на старонцы часопіса «Маладосць» у сацсетках. Конкурс уключае наступныя этапы: 1.  З 1 студзеня па 1 сакавіка 2018 года – прыём заявак удзельнікаў.
2. На працягу сакавіка – адбор матэрыялаў і вылучэнне лепшых прац.
3. З канца сакавіка да канца красавіка – у часопісе «Маладосць» будуць апублікаваны адабраныя творы.
4. 18–19 мая – у межах фестывалю «Горад і Кнігі» адбудзецца прэзентацыя зборніка «10+10: Мінск». Падрабязней пра ўмовы фестывалю можна даведацца  тут.

Аўтар: НІА