Працягваем друкаваць распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання для II і III класаў і  па прадмеце “Чалавек і свет” у I класе ад аўтараў падручнікаў.
У рубрыцы “Метадычная майстэрня” прапануюцца наступныя матэрыялы: цікавыя метады і прыёмы па развіцці крытычнага мыслення; стымулюючыя заняткі па матэматыцы; урокі рускай мовы – знаёмства з займеннікам, а таксама падрыхтоўка да напісання сачынення па тэме “Вясна”; моўны трэнажор для вырашэння праблем пры чытанні цвёрдых і мяккіх зычных і правільным іх напісанні; урок літаратурнага чытання па творах А. Барто; інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг” на замацаванне ведаў па тэмах “Звяры” і “Змеі”; парады метадыста па выкарыстанні матэрыялаў часопісаў серыі “Отличник”.

Артыкул “Навуковага парталу” прапануе шляхі авалодання лічэннем малодшымі школьнікамі з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) ва ўмовах інтэграванага навучання. Да свята 8 Сакавіка падрыхтавана распрацоўка сцэнарыя з выкарыстаннем вершаў беларускіх дзіцячых паэтаў, прысвечаных матулям і бабулям. На дадатковай укладцы – майстар-клас па развіцці творчага патэнцыялу вучняў на ўроках літаратурнага чытання. На дыску – урокі з прэзентацыямі: навучанне грамаце, знаёмства з зычнымі гукамі [х], [х’]; руская мова, правапіс раздзяляльнага цвёрдага знака; а таксама літаратурны матэрыял і фотаілюстрацыі да факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” па тэмах “Кусты і кусцікі”, “Грыбы”, “Жывёлы лесу”.

Аўтар: НІА