Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў красавіцкім нумары часопіса «Роднае слова»:

ЛІТАРАТУРА І ЧАС

Брыль Антон Францішак. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна.

Жыбуль Віктар. «Трудна распазнаць, дзе канчаецца сапраўднасьць і пачынаецца сон звадлівы…»: Жыццё і творчасць Вільгельма Гараўскага.

Іофе Эмануіл. Патрыярх беларускай драматургіі Васіль Гарбацэвіч.

Аммон Марына. Ля вытокаў беларускай фантастычнай літаратуры.

Бярозка Аляксандр. «А зрабіць яшчэ трэба так многа»: Экзістэнцыйны аспект аўтабіяграфічнай прозы Уладзіміра Караткевіча.

Кірушкіна Марыя. Градацыя любоўных пачуццяў у вершатворчасці сучасных беларускіх паэтак: Ад эрасу да дысгармоніі.

Ляшчэвіч Аляксандра. Тэатр Дарыа Фо.

 

МОВЫ РЫСЫ НЕПАЎТОРНЫЯ

Нямковіч Ніна. Ядвігін Ш. – публіцыст.

Пятрова Наталля, Савіцкая Ірына. Семантычная характарыстыка рэлігійнай лексікі ў тэкстах Уладзіміра Арлова.

Капцюг Ірына. «Авесай имелъ тридесеть сыновъ и толикожъ дочекъ»: Назвы дачкі і сына ў старабеларускай мове.

Каўрус Алесь. Чытаем, слухаем роднамоўнае. Працяг.

Кот Мікалай. Лексікаграфічнае апісанне алюзійных онімаў біблейскага паходжання.Заканчэнне.

Семянькевіч Аксана. Ацэначная функцыя назоўнікаў як фактар іх граматычнай плюралізацыі.

Шабовіч Мікалай. Сакаліна – сямімільна: Аказіянальная лексіка 20–30-х гг. ХХ ст.

Макарэвіч Аляксандр. «Адраджэнне» гасцінага двара: З гісторыі слоў.

Бунько Наталля. Пажарныя апавяшчальнікі: Прафесійная лексіка.

 

МЕТОДЫКА І ВОПЫТ

Доўгаль Дзмітрый. Тэставыя комплексы па беларускай мове.

Квецень Валянціна. Адрозненне бяззлучнікавых ад іншых складаных сказаў: Факультатыўны занятак па беларускай мове (ІХ клас).

Паляшчук Аксана. Складаназлучаны сказ: Урок беларускай мовы (ХІ клас).

Канцадайла Людміла. Традыцыйная беларуская кухня – канцэпт культуры: Метадычная распрацоўка.

Сідарэнка Яніна. Байка «Конь і сабака» Якуба Коласа: Урок беларускай літаратуры (VI клас).

Варановіч Валерый, Воюш Інга, Праскаловіч Вольга, Радзевіч Аляксандр, Якуба Святлана. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап ХХІV рэспубліканскай алімпіяды. 2017/18 навучальны год.

 

КАЛІ ЗАКОНЧЫЎСЯ ЎРОК

Лясніцкая Таццяна. Яны прайшлі дарогамі вайны: Літаратурна-музычная кампазіцыя.

Палаўко Вольга. Героі, творы, аўтары: Літаратурная віктарына.

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І СУСВЕТНАЯ КУЛЬТУРА

Сівіцкі Уладзімір. Аўдакеі: міфасемантыка і функцыянальнасць свята. Заканчэнне.

Валатоўская Ніна. Радаўніца як дзень ушанавання памяці памерлых: Традыцыі беларусаў і ўкраінцаў.

Коўрык Аксана. Традыцыйны касцюм беларусаў: Структура і міфарытуальныя карані.

Зайка Алесь. Вясковыя мянушкі: Неафіцыйныя найменні жыхароў вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна.

Сцяжко Наталля. Тэлепраект «Міліцыя ў асобах» – інтэрпрэтацыя гісторыі сродкамі тэлебачання.

Лі Лань. Музыка на драматычнай сцэне Кітая.

Чжан Хуншань. Кітайскія народныя вясельныя песні.

 

Паэтычная старонка. Дзям’янава Т. «Даўным-даўно ў мястэчку старадаўнім…»; Шаховіч М. «Мох – як пуховая пасцель…»; Карызна У. Даўно ў той хаце не была; Астрэйка А. Дзень Перамогі; Цывілька А. Маёй матулі, Мая зямля.

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы літаратуразнаўцаў.

Беларускія шахматы. Рубінчык В. Шахматы і беларуская літаратура: што супольнага?

 Аўтар: НІА