Што можа разбураць абрыдлы «аўтаматызм будзённага ўспрыняцця» (Ганс Яус) жыцця? Мастацтва і літаратура як яго галіна. Аднак гісторыя прыгожага пісьменства, у тым ліку і беларускага, – гэта не спакойны эвалюцыйны працэс, а перманентная барацьба-спаборніцтва.

Купала і Колас, Быкаў і Шамякін, Федарэнка і Казлоў, Бахарэвіч і Марціновіч… Пералік літаратараў-канкурэнтаў можна доўжыць. Сутнасць літаратурнай эвалюцыі заснавана на канфліктах, не толькі асобасных, але і міжжанравых. Відавочна, што сёння не час вялікіх раманаў ці заглыбленай медытатыўнай лірыкі, у лідарах дакументальна-мастацкая проза. Маё знаёмства з напаўгаротным станам біяграфічнага жанру ў нашай літаратуры выклікала жаданне нешта змяніць. Мяне падтрымалі некаторыя калегі, супрацоўнікі філалагічнага факультэта БДУ. Так нарадзілася ідэя правесці конкурс біяграфічных твораў, прысвечаных жыццяпісам беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя. Ініцыятыва была падтрымана рэдакцыяй часопіса «Маладосць». Ёй жа належыць аўтарства назвы конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Ён быў прысвечаны 65-годдзю часопіса «Маладосць», праведзены на працягу красавіка-снежня 2018 года і прымеркаваны да Года малой радзімы.

Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.

 

Ігар Запрудскі