31 жніўня 2019 года ў Слоніме падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Сёлета конкурс прысвечаны Году малой радзімы і праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых творах нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

У выкананні фіналістаў гледачы пачуюць творы Я. Коласа, Э. Валасевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, А. Грачанікава, А. Валасевіча і іншых вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ацэньваць выступленне юных артыстаў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, члены грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядомыя артысты і грамадскія дзеячы.

Фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2019»:

1–4 класы

  • Сьвібовіч Кіра, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста»;
  • Булгакава Марыя, навучэнка ГУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;
  • Ткачонак Станіслаў, вучань ДУА «Магілёўская гімназіі № 1»;

5–6 класы

  • Чопка Маргарыта, навучэнка УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
  • Наско Марыя, вучаніца ДУА «Тумілавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школы Докшіцкого района»;
  • Тавоніус Аляксандра, навучэнка УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»;

7–8 класы

  • Будзько Віялета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы»;
  • Дзеркачоў Вячаслаў, вучань ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля»;
  • Маісеенка Глеб, вучань ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа»;
  • Саковіч Ілья, вучань ДУА «Сярэдняя школа №126 г. Мінска»;

9–10 класы

  • Шпілеўскі Мікіта, вучань ДУА «Гімназія №71 г. Гомеля»;
  • Полагава Аляксандра, вучаніца ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»;
  • Гарэлікава Яна – вучаніца ДУА «Свенская сярэдняя школа»;
  • Аль-Каттан Луіза – вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №94 г. Мінска».

 

Жадаем фіналістам конкурсу поспехаў і перамогі!

 

НІА
па матэрыялах сайта РУП «Дом прессы»