Часопіс «Маладосць» запрашае падпісацца на новае паўгоддзе. Абавязкова і неадкладна, асабліва калі вам ад 16 да 35. І нават калі і не. Чаму так настойліва? Вось адказы.

Часопіс «Маладосць» прадастаўляе не толькі высакаякаснае чытанне для інтэлектуальнага і культурнага адпачынку, але і шырокія магчымасці для творчай самарэалізацыі. Штомесяц друкуючы найцікавейшыя артыкулы па актуальных пытаннях гісторыі і сучаснасці, інтэрв’ю са знакавымі персонамі, лепшыя вынікі творчых шуканняў маладых беларускіх паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, калумністаў, фатографаў, ілюстратараў, выданне не перастае адкрываць новыя шляхі і прадастаўляць пляцоўкі выказвання думак для ўсіх, каму ёсць што сказаць. Чытаць «Маладосць» – гэта прыкмета высокай культуры і адукаванасці, друкавацца ў ім – гарантыя прызнання.

Акрамя таго, часопіс «Маладосць» – гэта творчыя і дзелавыя стасункі з дзясяткамі факультэтаў і кафедр, літаратурныя сустрэчы, пазнавальныя лекцыі, захапляльныя квесты, аўтарытэтныя конкурсы і добрыя прызы. Выданне вылучаецца бездакорным дызайнам, пазітыўным іміджам і асаблівым клопатам пра чытача, якому прапануюцца не толькі папяровыя старонкі: «Маладосць» прадстаўлена ў сацыяльных сетках, мае свой YouTube-канал і актыўную інтэрнет-старонку на партале Выдавецкага дома «Звязда».

Падпісацца на часопіс можна як у папяровай версіі (праз УП «Белсаюздрук», «Інтэрнэт-падпіску» праз РУП «Белпошта», АРІП), так і ў PDF-версіі: https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E.

Падпісаўшыся, паведамляйце пра гэта нам – будзем рады!

 

Ролік на Маладосць TV можна паглядзець тут.

 

Рэдакцыя часопіса «Маладосць»