Лета. Самы час пагружацца ў розныя таямніцы і прагна шукаць адказы…

З чэрвеньскага нумара «Маладосць» прапануе чытачам інтэлектуальнае і графічнае ўвасабленне абсалютна новай ідэі – аўтарскі праект Змітра Кузменкі «е-закладкі», візуалізаваны Ганнай Кірэенка.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваны новы вучэбны дапаможнік «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Кавалені.

«Багушэвіч v&s Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры» – адкрытая лекцыя Святланы Дзмітрыеўны Воцінавай, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Яна прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча і 30-годдзю стварэння музея-сядзібы пісьменніка «Кушляны».

«Шведскі Інстытут», галоўная шведская арганізацыя па акадэмічным абмене, згадвае на сваім сайце беларускі часопіс «Маладосць». Размова ідзе пра пераклады са старажытнаісландскай мовы, зробленыя выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Яўгенам Папакулем і надрукаваныя ў «Маладосці».

Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў I–X класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.