Іван Мікалаевіч Пташнікаў нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у віртуальнай выставе «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа». Мерапрыемства стартуе 1 кастрычніка 2017 года.

Да ўдзелу ў выставе запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя, хто любіць творы славутых беларускіх пісьменнікаў.

14 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачне сваю работу міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання».

Падзея досыць значная, паколькі для ўдзелу ў кангрэсе збяруцца навукоўцы, грамадскія дзеячы, культуролагі з розных краін свету, каб ушанаваць і Францыска Скарыну, і плён яго працы, і паразважаць пра ролю здзяйсненняў беларускага першадрукара і асветніка ў развіцці кнігавыдання ва Усходняй Еўропе, ды іншых абсягах.

Працягваем друкаваць дыдактычныя матэрыялы для 4 класа – у гэтым нумары па беларускай мове, рускім літаратурным чытанні і змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь», а таксама метадычныя распрацоўкі ад аўтараў новых падручнікаў па «Літаратурным чытанні» для 2 (з рускай і беларускай мовамі навучання) і 3 класаў.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.