Алесь Сцяпанавіч Разанаў – беларускі пісьменнік і перакладчык, вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. Трэцяга лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.

У канцы кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай выставы «Апалены золак», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Гэта вынік сумеснай работы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Танка. Яго імя – адно з самых яркіх у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А ў жыцці – сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Іван Мікалаевіч Пташнікаў нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Да вайны скончыў тры класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).