У Зміцера Хведаравіча Жылуновіча былі розныя псеўданімы: Авадзень, Беларус, Мужык, Сымон Гляк, Зета, а самы вядомы – Цішка Гартны. У 2017 годзе спаўняецца 130 год з дня нараджэння таленавітага пісьменніка і актыўнага грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўнага дзеяча БССР, гісторыка, пісьменніка, публіцыста.

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. 3 лістапада 2017 года спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста. Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету. Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча.

У межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта «КнігаСвет» 17 лістапада 2017 года пачне работу Рэспубліканская чытацкая сесія «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“», арганізатарамі якой выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“» (газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Бярозка»), Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

13 лістапада 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Беларускі літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці». Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, іншыя педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў нестэрэатыпным успрыманні беларускай літаратуры.

Вам ад 18 да 30 год, у Вас ёсць творы – вершы ці проза, на беларускай ці рускай мове – не друкаваныя раней, але яркія, таленавітыя і годныя апублікавання? У такім выпадку – далучайцеся да літаратурнага конкурсу “Першацвет”! І хай Вашыя творы квітнеюць на кніжных старонках, як самыя пекныя першацветы.
Але спяшайцеся: да 30 кастрычніка дашліце свае творы (а таксама – запоўненую заяўку ўдзельніка) на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.