З 13 па 27 лютага 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі вочна-дыстанцыйны семінар «Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: варыянты арганізацыі, перспектыўныя кірункі і тэматыка». Вочная частка семінара адбудзецца 13 лютага 2018 года.
Дыстанцыйная частка семінара будзе праходзіць з 14 па 27 лютага 2018 года.
Для ўдзелу запрашаюцца педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

У Беларусі стартаваў праект «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства інфармацыі. Суарганізатарамі акцыі з’яўляюцца рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры „Вясёлкі“», Саюз пісьменнікаў Беларусі, часопіс «Вясёлка», Выдавецкі дом «Звязда», «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.

Декабрьский номер журнала «Выхаванне і дадатковая адукацыя» посвящен теме организации шестого школьного дня. На страницах издания печатаются лучшие проекты – победители республиканского конкурса проектов по организации шестого школьного дня. Педагоги-практики найдут для себя интересные разработки субботних мероприятий – интеллектуальной игры для старшеклассников «Я и мои права», субботнего вечера «Прыродазнавец сусветнай велічыні. Вечарына да 170-годдзя Якуба Наркевіча-Ёдкі».

Арганізатары конкурсу запрашаюць аўтараў дасылаць да 1 верасня 2018 года свае матэрыялы. Рэдакцыя спадзяецца, што на запрашэнне адгукнуцца самыя таленавітыя, яркія аўтары з тонкім пяром - як перспектыўная моладзь, так і прызнаныя творцы.

Алесь Сцяпанавіч Разанаў – беларускі пісьменнік і перакладчык, вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.