23 лютага ў 11 гадзін адбылося афіцыйнае адкрыццё стэнда Рэспублікі Беларусь на 18-й міжнароднай Вільнюскай кніжнай выставе-кірмашы.
У прэзентацыі стэнда прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы: саветнік-пасланнік Людміла Татарыновіч і саветнік па пытаннях культуры Вольга Дашыневіч. З прывітальным словам выступіў вядомы літоўскі празаік і публіцыст Вітаўтас Жэймантас.

Нагода — вялікі юбілей беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Форма ўдзелу — сэлфі з любімай кнігай. Людзі з розных краін, маладыя і сталыя, маленькія і старэнькія дасылаюць свае здымкі на адрас радыё. Умовы ўдзелу ў конкурсе можна прачытаць тут.

Літаратары з 17 краін заявілі пра жаданне ўдзельнічаць у сімпозіуме да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які пройдзе ў час XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання памятнай даты.

Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі літаратурнага жыцця краіны, вызначаць, якія з новых кніг найбольш спадабаліся, якія з іх мы возьмем з сабой у год наступны, будзем чытаць і перачытваць. Мы ж прапануем чытачам «Звязды» звярнуць увагу не толькі на новыя выданні, што пабачылі свет сёлета, але і вярнуцца да класікі. У нашым залатым тузіне згадаем самыя знакавыя кнігі стагоддзя — тыя, за якія сапраўды не сорамна беларусам і ў якіх выявіўся наш нацыянальны характар, менталітэт. Магчыма, гэты рэйтынг будзе крыху суб'ектыўным, некаму ён нагадае пра школьную праграму, але спадзяюся, што большасць нашых чытачоў усё ж звернуцца да згаданых твораў.

2017 год абяцае быць багатым на яркія культурныя праекты, шырокія нацыянальныя святы і літаратурныя імпрэзы.

Думаецца, многія з іх пройдуць пад зоркай сёлетняга юбіляра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 135-годдзе класіка наша краіна пачне адзначаць ужо сёння. Так, увечары ў Дзяржаўным літаратурным музеі паэта будзе дадзены пачатак сапраўднаму святочнаму марафону. У юбілейны год плануецца мноства праектаў, акцый, якія стануць данінай павагі і памяці аднаму з найлепшых нацыянальных паэтаў.