Паводле народнага календара, 14 снежня (1 снежня па старым стылі) – Навумаў дзень. Гэты прысвятак адзначаецца ў памяць старазаветнага святога прарока Навума, які жыў у Галілеі ў VII стагоддзі да нашай эры. Навум лічыцца апекуном разнастайных навук і граматы. Пра яго гаварылі: «Навум розуму навучыць».

Максім Багдановіч… Гэтае імя згадвае першым ледзь не кожны, калі называе сваіх любімых беларускіх паэтаў. Ураджэнец Мінска, ён амаль усё сваё жыццё правёў за межамі Беларусі – у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, завяршыў зямны шлях у 25-гадовым узросце ў Ялце, выдаў толькі адзін зборнік вершаў – знакаміты «Вянок», аднак здолеў стаць адным з найбольш яркіх дзеячаў шматвяковай беларускай культуры і класікам нашай літаратуры.

З 24 лістапада 2021 года па 2 студзеня 2022 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіцца юбілейная выстава «Слова – багацце», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння С. Х. Александровіча.

Выдатны беларускі літаратуразнавец, знакаміты крытык, пісьменнік, краязнавец, педагог Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921–1986) займае адметнае месца ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры.

Часопіс «Веснік адукацыі», заснавальнікам і выдаўцом якога з'яўляецца навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзячны сваім чытачам, якія застаюцца добрымі сябрамі нашага выдання!

20 лістапада 2021 года споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Яго творчасць была яркай з’явай беларускай літаратуры 20-30 гадоў ХХ стагоддзя, аднак пасля доўгі час заставалася малавядомай шырокаму колу чытачоў. Толькі ў канцы стагоддзя імя пісьменніка было вернута з небыцця.