У межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта «КнігаСвет» 17 лістапада 2017 года пачне работу Рэспубліканская чытацкая сесія «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“», арганізатарамі якой выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“» (газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Бярозка»), Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

13 лістапада 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Беларускі літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, іншыя педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў нестэрэатыпным успрыманні беларускай літаратуры.

Вам ад 18 да 30 год, у Вас ёсць творы – вершы ці проза, на беларускай ці рускай мове – не друкаваныя раней, але яркія, таленавітыя і годныя апублікавання? У такім выпадку – далучайцеся да літаратурнага конкурсу “Першацвет”! І хай Вашыя творы квітнеюць на кніжных старонках, як самыя пекныя першацветы.
Але спяшайцеся: да 30 кастрычніка дашліце свае творы (а таксама – запоўненую заяўку ўдзельніка) на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Працягваем друкаваць дыдактычныя матэрыялы для 4 класа – у гэтым нумары прадстаўлены руская мова (раздзел «Дзеяслоў»), выяўленчае мастацтва і музыка. На старонках часопіса – метадычныя матэрыялы, а самі дыдактычныя заданні змешчаны ў мультымедыйным дадатку.  

Аўтары новых падручнікаў прапануюць распрацоўкі ўрокаў: «Чалавек і свет. 1 клас», «Літаратурнае чытанне. 2 і 3 класы» (для школ з беларускай і рускай мовамі навучання).  

С 2 октября  по 30 ноября 2017 года в Республике Беларусь реализуется культурно-образовательный проект «Этот век из вдохновенья, этот век из серебра», посвященный поэтам Серебряного века – юбилярам 2017 года: Марине Цветаевой (125 лет), Константину Бальмонту (150 лет), Игорю Северянину (130 лет), Максимилиану Волошину (140 лет), Черубине де Габриак (125 лет).