Да новага навучальнага года назапашваем матэрыялы па ўсіх вучэбных прадметах, распрацаваныя з улікам кампетэнтнаснага падыходу. У ліпеньскім нумары гэта літаратурнае чытанне, фізічная культура і выяўленчае мастацтва. У мультымедыйным дадатку змешчаны дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы па названых прадметах для I–III класаў.

Клопатам пра развіццё нашай літаратуры, выхаванне цікавасці да кніг айчынных аўтараў жывуць не толькі школьныя настаўнікі. Падаецца, што гэта — агульная справа выдаўцоў, журналістаў, а найперш — саміх аўтараў. Сёння членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з'яўляецца каля 640 творцаў, якія жывуць і працуюць у розных рэгіёнах краіны. За мінулы год літаратары прадставілі чытачам каля 300 новых кніг, і ўжо сёлета колькасць новых выданняў перавысіла 150.

На нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by адкрылася новая віртуальная інтэрнэт-пляцоўка «Кніга_Log».

«Кніга_Log» – сумесны праект Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і часопіса «Полымя» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“»). Ідэя гэтага праекта доўгі час выношвалася стваральнікамі, нягледзячы на кляймо неактуальнасці, пастаўленае аматарамі хуткага «стрававання» (інтэлектуальнага, эмацыйнага, эстэтычнага).

Купалаўскі запаведнік «Вязынка» чарговы раз прымаў гасцей свята нараджэння народнага паэта Беларусі. Падобныя мерапрыемствы на малой радзіме Янкі Купалы ладзяцца ўжо сорак пяць гадоў як дні высокай паэзіі, музыкі, прыкладнога мастацтва, душэўнага адпачынку і міжкультурнага дыялогу. Сваю назву вёска атрымала ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ад наймення былога фальварка, у якім нарадзіўся паэт.

Класіка беларускай паэзіі і раней перакладалі ды прапагандавалі ў Сербіі, з якой у беларускай літаратуры лучнасць самая цесная.
А вось толькі што асобным выданнем выйшлі ў свет пераклады, здзейсненыя Даянай Лазаравіч. «Вянок» па-сербску стаў і падсумоўваннем пэўных зацікаўленняў літаратара ў яе вывучэнні беларускага прыгожага пісьменства. Даяна Лазаравіч — ужо вядомы ў Бялградзе і Мінску літаратуразнаўца. У гэтым годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю па бібліяграфіі беларуска-сербскіх сувязяў. Між іншым, першую ў краіне. Так што, сёлета ў Даяны — адразу дзве значныя падзеі: выданне сербскага «Вянка» і выданне бібліяграфічнага даведніка. У розных перыядычных выданнях яшчэ раней былі надрукаваны пераклады паэзіі Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Грачанікава, іншых беларускіх мастакоў слова.