Арамаіс Міракян

нарадзіўся 23 жніўня 1995 года ў Мінску. У 2017 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Піша апавяданні і вершы, перакладае з украінскай і польскай моў. Лаўрэат конкурсу перакладаў з украінскай мовы «Зразумець Украіну», двухкратны фіналіст конкурсу маладых літаратараў «БрамаМар».

Шчыра кажучы, я ніколі не вылучалася добрымі адзнакамі, бо не вельмі ўважліва слухала настаўнікаў. Дакладней, я наогул іх не слухала, прапускаючы міма вушэй мудрагелістыя тлумачэнні. Я абгрунтоўвала гэта надвор’ем, за што мяне празвалі Казачніцай.
Цяжэй за ўсё навучанне мне давалася ўзімку. За вокнамі заўсёды цікавей, чым у класе, і калі я з яўнай неахвотай перагортвала старонкі падручніка, замест формул і лічбаў перад маімі вачыма паўставалі раптам казачна непаўторныя зімовыя малюнкі.

Галіна Зыранава


нарадзілася 6 чэрвеня 1982 года ў вёсцы Крывошын Ляхавіцкага раёна. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Любіць жыццё і слова. Імкнецца перамераць рэкі замежных моў у шкарлупінцы грэцкага арэха. Яе Парыж — мора, прагне ўбачыць яго і жыць доўга-доўга ў творчай радасці. Самая важкая шкодная звычка — абдымаць незнаёмых людзей і называць іх Сонцамі.

Вольга ШЫМАНСКАЯ

нарадзілася 23 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка (2003), кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей факультэта міжнародных адносін БДУ. Шматгранная асоба з невычарпальнай энергіяй і прагай жыцця: сумяшчае выкладчыцкую, навуковую і творчую дзейнасць з выхаваннем траіх дзетак, спевамі ў царкоўным хоры і няўрымслівым хобі — танцавальнай праграмай Зумба. Марыць усё паспяваць і быць шчаслівай.

Іван БУЛВА

нарадзіўся 29 жніўня 1987 года ў Мінску. У выніку таго, што любоў да геаграфіі перамагла літаратурныя захапленні, паступіў на геаграфічны факультэт БДУ, які скончыў у 2010 годзе. З 2009 года працуе настаўнікам геаграфіі ў сталічных гімназіях. Вершы пачаў пісаць даўно, часта кідаў справу, пасля ізноў вяртаўся. Зрэшты, апошнія два гады піша без вялікіх перапынкаў. На думку Івана, без геаграфіі паэзія губляе вельмі шмат, таму яго творчасць – запаўненне тых прабелаў, якія засталіся пасля Гумілёва (хаця лічыць сябе на яго зусім непадобным). Пры ўсім тым любіць сваю Чыжоўку, пра якую напісаў (і, спадзяецца, яшчэ напіша) нямала вершаў.

Марыя Маляўка

нарадзілася 4 сакавіка ў 1990 годзе ў Кіеве, большую частку жыцця пражыла ў Беларусі. Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Працуе ў журналістыцы. Піша прозу ў розных стылях з ухілам у прыгодніцка-магічныя сюжэты. Евангельская хрысціянка. Аматарка Толкіена, Льюіса і дзікага агратурызму. Лічыць, што пісьменнік мае дзівосны дар — называць тое, што не мае імёнаў.

Аліна Длатоўская

нарадзілася 26 лістапада 1994 года ў Мінску. Вучыцца завочна па спецыяльнасці «Культурная спадчына». Захапляецца гісторыяй і вельмі любіць вандраваць. Вырошчвае кактусы ды іншыя экзатычныя расліны. Працуе ў Фестывальным цэнтры «Хваля Ідэй» арганізатарам дзіцячых творчых фестываляў.