- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Адбылася рабочая сустрэча дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі кандыдата гістарычных навук Вадзіма Лакізы са старшынёю Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам.
Размова ішла пра супольную працу па папулярызацыі гістарычных ведаў, пра ўдзел пісьменнікаў у рабоце навукова-практычных канферэнцый, рознага характару мерапрыемствах, прысвечаных пытанням захавання гістарычнай памяці.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
28 лiстапада 1923 года ў мiнскiм камсамольскiм клубе «КIМ» сабралiся шэсць маладых пiсьменнiкаў: Мiхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровiч, Язэп Пушча — i вырашылi стварыць лiтаратурнае аб'яднанне, якое ўвойдзе ў гiсторыю беларускай лiтаратуры пад назвай «Маладняк». Здавалася б, да 100-годдзя ўтварэння гэтага першага на тэрыторыi Беларусi прафесiйнага лiтзгуртавання яшчэ далёка, а Нацыянальная бiблiятэка ў супрацоўнiцтве з партнёрамi ўжо рэалiзуе праект «На хвалi часу, у плынi жыцця», прывязаны да юбiлею. Цi не зарана?
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Магчымасць зносін, не проста на ўзроўні рабочых момантаў, а менавіта з нагоды напісання артыкула пра старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца — чалавека-легенды ва ўсіх сэнсах гэтага слова, — стала для мяне падарункам.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Леанід Дайнека – прызнаны класік. Яго раманамі зачытваюцца ўсе, хто мае прыгодніцкі дух і цікавасць да гісторыі. А якім ён быў у сваім рэальным жыцці? Пра гэта расказваюць самыя блізкія – жонка і сыны.
Ганна Варонка
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Пісьмо — гэта лепшае, што можна было прыдумаць у гэтым свеце. Прынамсі, на маю думку. І не толькі таму я так думаю, што маю пэўнае дачыненне да гэтай справы. І зусім не таму, што складаць літары ў словы, а словы ў сказы весела — як думаюць многія.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Райнер Марыя Рыльке вядомы чытачам перш за ўсё сваёй надзвычай глыбокай паэзіяй, насычанай вобразамі, мелодыямі і рытмамі. Не менш цікавая, аднак, і яго лірычная проза: гэта невялічкія апавяданні, героямі якіх становяцца розныя людзі яго часу, але з падобнымі страхамі, слабасцямі і перажываннямі, з якімі яны (не) спрабуюць змагацца.
У наступных чатырох апавяданнях дваццацігадовы Рыльке запрашае нас у чароўна–змрочную атмасферу канца 19–га стагоддзя. Безнадзейную, але рамантычна–прыгожую. І па–беларуску.
Вікторыя Верпечынскіс
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурны глобус
Лавінія Грынло нарадзілася ў Лондане, дзе і пражыла ладную частку жыцця. Выдала пяць паэтычных зборнікаў, сярод якіх — «Мінск» (2003). Апроч таго, яна піша апавяданні, раманы і здымае кіно. На дадзены момант выкладае прыгожае пісьменства ў Лонданскім універсітэце. Піша тэксты на музыку, адаптуе літаратурныя творы для радыё, а таксама вядзе дакументальныя перадачы.