Юлія Алейчанка нарадзілася ў Оршы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, потым магістратуру там жа, цяпер вучыцца ў аспірантуры. Працуе адказным сакратаром часопіса «Полымя». Піша вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, перакладае. Захапляецца жывапісам, музыкай ды міфалогіяй. Любіць трапляць у «памежнае становішча», падарожнічаць і спрачацца з цікавымі людзьмі. Не страчвае надзею стаць такой, як хацелася ў дзяцінстве.

Саша ТЭМЛЕЙН
Прынцэса і цмок

Меліса, прынцэса Зефірнага каралеўства, стаяла, абапіраючыся локцікамі на прыгожы слюдзяны парапет. Унізе плылі аблокі — белыя, пухнатыя, вельмі падобныя да кавалачкаў салодкай ваты. Мора іскрылася і пералівалася, нібыта вялізны сапфір. І неба было сіняе-сіняе, нібыта хтосьці разліў у ім слоічак аквамарынавай фарбы.

Кацярынка ЗАХАРЭВІЧ

нарадзілася 27 жніўня 1994 года ў горадзе Докшыцы. Выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ, рэдактар аддзела спецыяльных праектаў часопіса «Бярозка», карэспандэнт часопіса «Маладосць». Усё жыццё марыла быць Аляксандрай, але зразумела, што за 22 гады стала-такі Кацярынкай.

Настасся Нарэйка

нарадзілася 28 кастрычніка 1986 года ў Маладзечне. Працуе журналістам і таму, магчыма, здольная ў сваіх тэкстах паспяхова спалучаць вастрыню тэмы з якасным валоданнем моваю. Апавяданні, якія прапануюцца тут, — гэта вопыт пільных назіранняў за жыццём. Прычым убачанае аўтар прапускае праз сябе, перажывае разам са сваімі героямі. Магчыма, менавіта такая эмацыянальная далучанасць, што пранізвае гэтыя тэксты, вызначае непаўторную аўтарскую манеру.

Дадатак да аповесці Алега Ждана «Прынцэса»,

якая друкавалася ў «Бярозцы» ў 2015 годзе.

Залаты пярсцёнак

Дзіўная чутка праляцела перад канікуламі: класная збіраецца замуж. Увогуле замужжа для маладой жанчыны — справа звычайная. Як кажуць, чаму б і не? Але з другога боку... Неяк гэта было падобна на здраду...

Кірыл Стаселька

нарадзіўся 25 ліпеня 1990 года ў Барысаве. Скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАНБ. Вучыцца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал». У 2015 годзе выдаў дэбютны зборнік «Дзіцячы маніфест», які быў намінаваны на шэраг літаратурных прэмій.

Паэзія. «Кола сонечнага цяпла». Кацярына Захарэвіч

Проза. Кацярына Мядзведзева

Паэзія. «Мы вяртаемся ўсе. Неадменна. Дамоў…». Настасся Нарэйка

Проза. Вераніка Ляўчук

Паэзія. Алесь Емяльянаў-Шыловіч