- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
У букіністычным аддзеле былога Дома паліткнігі (цяпер — кнігарня «Веды» ААТ «Белкніга») натрапіў на кнігу Данілы Бакуменкі «Пераможцы Каспія». Зборнік вершаў і паэм, выдадзены ў «Радзянскім пісьменніку» у Кіеве ў 1961 годзе. Не мог не набыць...
Прыцягнуў увагу аўтограф: «Шаноўным Ядзвізе Усцінаўне і Макару Трафімавічу Паслядовічам на добрую згадку пра „Кактэбель“, ды на вечную дружбу. Д. Бакуменка. 25. 8. 62 р.» Гэты надпіс — на тытульным лісце, упрыгожаным малюнкам Каспія, зробленым мастаком С. Містэцкім, як відаць па вокладцы і тытульнаму лісту — таленавітым кніжным графікам.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
«Я не набыў вялікіх скарбаў, ні золата, ні дыяментаў, але ў мяне ёсць адна каштоўнасць — кнігі. Кнігі — мае сябры. Я збіраў іх усё жыццё і, як адзначаюць знаўцы, гэта, бадай, самая лепшая бібліятэка ў Мінску. Я падараваў сваіх сяброў вам, каб у іх з'явілася многа сяброў-чытачоў».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
Маналог маладой пісьменніцы пра жыццё і творчасць.
«Складана сказаць, калі ў мяне ўсё пачалося. Без літаратурнай дзейнасці сябе не ўяўляю ўвогуле. Я многа чытала і — само сабою — многа пісала ў школе. Заўсёды нешта нараджалася: вершы, сцэнарыі свят. Так што аддзяліць сябе ад літаратуры, сказаць «вось тут я не пішу яшчэ, а тут — пачала», немагчыма. Ды і, напэўна, мала хто можа пра сябе расказваць, што, маўляў, прачнуўся аднойчы раніцай і падумаў: «А стану я пісьменнікам!»
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
«Дагэтуль на старонцы быў сухі тэкст, — так пачынаецца прадстаўленне Кацярыны на яе асабістым бізнес-сайце «Натхніць на раман». — Вучылася на факультэце журналістыкі і ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Выдала кніжку, за якую атрымала прэмію. Выкладала, пісала, рэдагавала, знаходжуся... Але мне хочацца змяніць інтанацыю і прапанаваць вам гарбату».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
Крысціна Бандурына
нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры, жыве ў Мінску. Скончыла беларускае аддзяленне філфака ГДУ імя Францыска Скарыны (Гомель). Навучаецца ў магістратуры БДУ. Піша тэксты.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
Кацярына Массэ
нарадзілася 19 лютага 1997 года ў Мінску. Паэтка, мастачка, перакладчык, студэнтка 4-га курса МДЛУ, аўтар трох кніг паэзіі, удзельнік і арганізатар літаратурных і мастацкіх імпрэз, лаўрэат беларускіх і міжнародных конкурсаў. Моцны духоўна-эстэтычны, амаль ініцыятычны вопыт — мэта яе вершаў. Гэта вопыт уласны, аўтарскі, які яна імкнецца перадаць чытачу.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурныя віражы
Настасся Нарэйка
нарадзілася 28 кастрычніка 1986 года ў Маладзечне. Працуе журналістам. Аўтар зборніка вершаў «Магдэбургскае права маёй душы» (2013). Заўсёды з асаблівым хваляваннем чакае восені (у прыватнасці — кастрычніка) з той прычыны, што гэты месяц, як ні дзіўна прагучыць, самы цёплы. Бо ў кастрычніку казка, расказаная на печы глыбокім, змрочным вечарам, сагравае так, як ніколі…