Кніга Алеся Карлюкевіча «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», 2015 г.) – гэта краязнаўчы летапіс Пухавіччыны. Між тым аўтар задаецца пытаннем: «Літаратурная гісторыя аднаго раёна – ці можа гэта тэма быць прадметам асобнай, няхай нават і краязнаўчай кнігі?». Безумоўна, можа, бо кожны артыкул, нібыта ў вір, зацягвае чытача і адкрывае цікавыя старонкі гісторыі ды забытыя імёны.