II Международный сетевой проект «ЧтениеPRoДвижение»

Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь приглашает принять участие в проекте.

 

Памятка «Как написать отзыв»

Памятка «Как написать эссе»

Итоги II Международного сетевого проекта «ЧтениеPRoДвижение»

 

Бучынская Наталля Сцяпанаўна – беларуская дзіцячая пісьменніца. Дэбютавала ў друку ў 1986 г. з казкай у міёрскай раённай газеце «Сцяг працы».

Аўтар кніг: «Чароўныя пацеркі», «Прыгоды маленькай Машынкі», «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.», «Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае» і інш.

Ворса Сафія Дзімітрыеўна, юная пісьменніца, вучаніца мінскай беларускамоўнай гімназіі № 4, пераможца шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў. З’яўляецца аўтарам кніг «Дзесяць простых гісторый», «Город слепых перекрёстков». Нягледзячы на юны ўзрост пісьменніцы, яе эсэ ўжо надрукаваны ў літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, Японіі, Літвы і Польшчы. У Японіі яе першая кніга ўжо выдадзена на японскай мове пад назвай «Дзесяць простых гісторый, падораных Сафіяй Ворса».

Творы:

Асабістыя старонкі: http://literator-vorsa.ruhttp://vorsa.by

 

Галіноўская Ніна Васільеўна – беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў СССР. Першы верш апублікавала ў 1958 г.

Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся», «Лясная зарадка», «Размова сняжынак», «Сяргейкаў параход», «Кніжчыны сябры», «Мой дзень», «Зай прагназіст», «Незвычайны карагод», «Восень едзе ў магазін» і інш.

Галубовіч Леанід Міхайлавіч – беларускі паэт, літаратурны крытык. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца», у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню», «Споведзь бяссоннай душы», «Поўня», «Заложнік цемры», «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» і інш.

Гапееў Валерый Мікалаевіч – беларускі пісьменнік, журналіст.

Піша прозу. Большасць творчасці – для падлеткаў. «Пастка на рыцара», «Ведзьміна тоня», «Сонечная паляна», «Я размалюю для цябе неба», «Мая мілая ведзьма» – кнігі выходзілі ў выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і РВУ «Звязда». Першая адзначана літаратурнай прэміяй імя Калесніка, апошняя – прэміяй Цёткі ў мінулым годзе. «Ведзьміна тоня» называлася ў ліку пяці лепшых на «Бібліязважанні–2015».