II Международный сетевой проект «ЧтениеPRoДвижение»

Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь приглашает принять участие в проекте.

 

Памятка «Как написать отзыв»

Памятка «Как написать эссе»

Итоги II Международного сетевого проекта «ЧтениеPRoДвижение»

 

Костюченко Наталия Николаевна – белорусская писательница, член Союза писателей Беларуси, заместитель председателя совета Минского городского отделения Союза писателей Беларуси.

Автор ряда книг прозы: «Верба над омутом», «Молчание», «Время жатвы и время покаяния» и др. Публиковалась в периодических изданиях Беларуси, России, Литвы.

 

Кучмель Наталля Барысаўна – беларуская паэтэса, друкавалася ў супольным паэтычным зборніку «Літаратурны квартал» (2003), часопісах «Першацвет», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і інш. Кніга паэзіі «Імгненні» пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2005 г.

Латышкевіч Маргарыта Юр’еўна, паэтэса, пісьменніца, літаратуразнаўца, рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, шэрага творчых конкурсаў.

Першая кніга вершаў «Пульс навальніц», сабрала творы прысвечаныя розным тэмам: тут можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку…

За зборнік апавяданняў «Яблыкі» Маргарыта Юр’еўна атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію.

Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч, дзіцячы пісьменнік, празаік, дакументаліст, публіцыст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі пра правах дзіцяці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі .

Пачаў пісаць з пятага класа. Першыя апавяданні былі надрукаваны ў “Вясёлцы” (1967).

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі аўтар звыш 60 кніг. Сярод іх: “Марынчына казка” (апавяданні) (1977), “Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска” (аповесць-казка) (1982), “Сповідь Шпундзика” (1988), “Падкідыш” (дзённік, нарысы) (1992), “Вясёлая азбука” (1992), “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” (коміксы) (1993), “Каралева белых прынцэс” (казкі, аповесці) (2001), “Прыгоды Нуліка” (аповесць-казка для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў), (2007), “Залаты домік” (казки, па-руску) (2013), “Сонца над галавой      “ (аповесць-ліставанне, пісьмы да ўнука), (2013) і інш.

Персональный сайт: http://www.lipskivs.by

Масла Алена Сцяпанаўна – беларуская пісьменніца-казачніца, піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Напісала шэраг кніг і публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

Аўтар кніг «Рождество у крёстной», «Таямніца закінутай хаты», «Вандроўка з божымі кароўкамі», «Першая прыгажуня», «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала», «Пацучок Фэлік падарожнічае». У 2007 г. адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга» (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя).