II Международный сетевой проект «ЧтениеPRoДвижение»

Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь приглашает принять участие в проекте.

 

Памятка «Как написать отзыв»

Памятка «Как написать эссе»

Итоги II Международного сетевого проекта «ЧтениеPRoДвижение»

 

Беланожка Алёна Міхайлаўна – пісьменніца, сцэнарыст і рэжысёр, піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газетах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», часопісе «Маладосць» і інш. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба», кнігі прозы «Чамадан з кракадзілавай скуры».

Бензярук Анатоль Расціслававіч – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца, гісторык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар кніг: «Наш край – Жабінкаўшчына», «Памяць нашае зямлі: гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна», «Касцюшкі-Сяхновіцкія: гісторыя старадаўняга роду», «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць памочнікаў караля», «Свята для сэрца» і інш.

Бензярук Расціслаў Мацвеевіч – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Напісаў шмат твораў для дзяцей, сярод якіх кніга апавяданняў і казак «Вавёрчына дзякуй», зборнікі казак «Чаму сонца рана ўстала?», «Зайцаў кажушок», «Патапка і яго сябры» і інш. Лепшыя апавяданні і казкі пісьменніка ўведзены ў школьныя падручнікі. Яны адрасаваны як для вывучэння па праграме ў пачатковых класах, так і для пазакласнага чытання. Творы аўтара перакладаліся на чэшскую, славацкую, украінскую, рускую мовы.

Богданова Лина (Богдан Галина Анатольевна) – прозаик, член СПБ. Работает учителем в средней школе № 12 г. Гродно. В 2010 году опубликовала первый роман «Денег много не бывает» в серии «Белорусский детектив». В 2017 году вышла ее первая детская книга из серии «В контакте». Рассказы и повести автора неоднократно публиковались в литературных, детских и женских газетах и журналах, сборниках современной белорусской прозы. Писательница успешно сотрудничает с детским журналом «Бярозка» – ведет регулярную авторскую рубрику «Ситуация-плюс», оказывает содействие в публикациях в журнале творческих работ юных авторов.

Бутэвіч Анатоль Іванавіч – беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, грамадскі дзеяч.

Аўтар шматлікіх кніг гістарычнай прозы і гісторыка-дакументальнай літаратуры. Вынікам шматгадовага даследавання гістарычнага мінулага роднага краю сталі серыі твораў пісьменніка: «Сем цудаў Беларусі», «У гасцях у вечнасці», «Званы Нямігі», «Славутыя родам сваім».

Адным з асноўных прыярытэтаў творчасці А. Бутэвіча з’яўляюцца творы для дзяцей. Першая казка для маленькіх «Сонца-абаронца» была надрукавана ў 1983 г. у часопісе «Вясёлка». Пазней адна за адной вышлі з друку кнігі: «Прыгоды лісціка-карунчыка», «Прыгоды памаўзлівай Рыскі», «Расстайны пах асоту», «Як акіян з кропелькай барукаўся». На рахунку пісьменніка такія цудоўныя казкі для дзяцей, як «Чараўніца Восень і Сняжынка-падарожніца», «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», «Зорная Кася».