Баравікова Раіса Андрэеўна – беларуская пісьменніца, перакладчыца. У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг», «Слухаю сэрца», «Такое кароткае лета», «Адгукнуся голасам жалейкі», «Каханне», «Пад небам першага спаткання» і інш.

Адметнымі з'яўляюцца адрасаваныя дзецям кнігі «Галенчына Я, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў», «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш». Значнае месца літаратуразнаўцы адводзяць і аповесці «Кватарантка», якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці.

 

 

 

Дрэва для райскай птушкі