Бутэвіч Анатоль Іванавіч – беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, грамадскі дзеяч.

Аўтар шматлікіх кніг гістарычнай прозы і гісторыка-дакументальнай літаратуры. Вынікам шматгадовага даследавання гістарычнага мінулага роднага краю сталі серыі твораў пісьменніка: «Сем цудаў Беларусі», «У гасцях у вечнасці», «Званы Нямігі», «Славутыя родам сваім».

Адным з асноўных прыярытэтаў творчасці А. Бутэвіча з’яўляюцца творы для дзяцей. Першая казка для маленькіх «Сонца-абаронца» была надрукавана ў 1983 г. у часопісе «Вясёлка». Пазней адна за адной вышлі з друку кнігі: «Прыгоды лісціка-карунчыка», «Прыгоды памаўзлівай Рыскі», «Расстайны пах асоту», «Як акіян з кропелькай барукаўся». На рахунку пісьменніка такія цудоўныя казкі для дзяцей, як «Чараўніца Восень і Сняжынка-падарожніца», «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», «Зорная Кася».