Аўласенка Генадзь Пятровіч – беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дэбют у друку адбыўся ў 1985 г. у чэрвеньскай раённай газеце «Уперад». Пісьменніцкая дзейнасць шматгранная: спачатку гэта была выключна паэзія, потым п’есы, апавяданні, раманы.

Шмат піша для дзяцей. Яго творы друкуюцца амаль ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны. Казкі Генадзя Аўласенкі ўвайшлі ў зборнікі казак «Чароўныя пацеркі» і «Вежа міру», а таксама ў казачны цыкл выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»: «Чырвоная кніга ў казках і вершах»; «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»; «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў».

Сайт пісьменніка: http://aulasenka.ho.ua.