Бадак Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) – беларускі пісьменнік, публіцыст, крытык, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першы зборнік вершаў «Будзень» выйшаў у 1989 г. Потым пабачылі свет кнігі «За ценем самотнага сонца», «Маланкавы посах».

Вядомы таксама як паэт-песеннік і дзіцячы пісьменнік. У розныя часы выйші кнігі для дзяцей: «Мы купілі кракадзіла», «Маленькі чалавек у вялікім свеце», «Верабей з рагаткай», «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», «Жывёлы», «Птушкі», «Расліны», «Насякомыя», «Зорка для вавёркі» і іншыя.