Бензярук Расціслаў Мацвеевіч – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Напісаў шмат твораў для дзяцей, сярод якіх кніга апавяданняў і казак «Вавёрчына дзякуй», зборнікі казак «Чаму сонца рана ўстала?», «Зайцаў кажушок», «Патапка і яго сябры» і інш. Лепшыя апавяданні і казкі пісьменніка ўведзены ў школьныя падручнікі. Яны адрасаваны як для вывучэння па праграме ў пачатковых класах, так і для пазакласнага чытання. Творы аўтара перакладаліся на чэшскую, славацкую, украінскую, рускую мовы.