Галубовіч Леанід Міхайлавіч – беларускі паэт, літаратурны крытык. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца», у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню», «Споведзь бяссоннай душы», «Поўня», «Заложнік цемры», «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» і інш.