Гапееў Валерый Мікалаевіч – беларускі пісьменнік, журналіст.

Піша прозу. Большасць творчасці – для падлеткаў. «Пастка на рыцара», «Ведзьміна тоня», «Сонечная паляна», «Я размалюю для цябе неба», «Мая мілая ведзьма» – кнігі выходзілі ў выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і РВУ «Звязда». Першая адзначана літаратурнай прэміяй імя Калесніка, апошняя – прэміяй Цёткі ў мінулым годзе. «Ведзьміна тоня» называлася ў ліку пяці лепшых на «Бібліязважанні–2015».