Калі чую пра чарговую кнігу Сяргея Чыгрына, якая ўбачыла свет у тым ці іншым выдавецтве, кожны раз дзіўлюся нястомнасці гэтага рупліўца на ніве краязнаўства і літаратуры. Што ні год — то новае выданне. А іх ужо 55! Нядаўна творца адзначыў 60-гадовы юбілей. А гэта міжволі прымушае падводзіць вынікі.

 Слова Сяргея Чыгрына — паэтычныя зборнікі «Шчырая Шчара», «Горад без цябе», «Лірыка» і «Камень Міндоўга», кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына», «Родам са Слонімшчыны», «Па слядах Купалы і Коласа» і інш. Нядаўна ў кнігарнях з’явіўся арыгінальны краязнаўчы «Каляндар Слонімшчыны», укладзены разам з Уладзімірам Хільмановічам.

Юлія Алейчанка, пераклады якой у кнізе «Пад чароўным шкельцам», адзначанай Нацыянальнай літаратурнай прэміяй 2018 года ў намінацыі «Дэбют», прагучалі гэтаксама хораша, як і арыгінальныя творы, працягвае ўпэўнена працаваць у гэтай галіне мастакоўскай дзейнасці. Пацвярджэнне таму тое, што яна з’яўляецца ўкладальнікам асобных кніг серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая». Паасобныя творы іншаземных паэтаў перастварыла сама. Дый публікацыі ў часопісах таксама сведчаць на карысць таму: пераклады яе на годным узроўні.

Калектыўныя зборнікі заўсёды прыцягвалі ўвагу чытачоў магчымасцю пазнаёміцца з рознымі творчымі кірункамі, паэтычнымі стылямі і светапоглядамі самых розных паэтаў і празаікаў. Таму і сустрэлі з вялікай цікавасцю першы нумар літаратурнага перыядычнага выдання «Берасцейская скарбніца» (Брэст, Альтэрнатыва, 2018), што пабачыў свет напярэдадні святкавання горадам тысячагадовага юбілею. Рэдактарам-укладальнікам адмысловага альманаха стаў празаік-фантаст, гісторык па адукацыі Сяргей Белаяр.

Белая птушка шчасця, якая нараджаецца з самых трапяткіх мар, каханне, якое жыве ў мроях, шчымлівы сум па тым, што засталося ў мінулым, блуканне па лабірынтах памяці ў спробах яшчэ і яшчэ перажыць самае дарагое сэрцу... Усё гэта і не толькі ёсць у новай, шостай па ліку, кнізе вершаў берасцейскага паэта Міколы Пракаповіча «Прытулак памяці» (Мінск: Кнігазбор, 2018). Гэтае выданне ўяўляе сабой зборнік выбраных вершаў з усіх папярэдніх кніг аўтара, якімі пазначаны 40-гадовы творчы шлях гэтага таленавітага паэта-палешука.

Звычайна ад твора маладога аўтара шмат не чакаеш. Дарэчы, гэта трэба ўсведамляць і самім маладым аўтарам, якія выпускаюць першую кнігу ў свет, думаючы, што яна стане сапраўдным выбухам у літаратурнай прасторы. Калі ж такога не адбываецца — калі наваколле адказвае зацятым маўчаннем ці наадварот выходзяць даволі скрупулёзныя рэцэнзіі, у якіх кажуць пра хібы твора і пра няспраўджаныя чаканні рэцэнзента, — незагартаванаму творцу справіцца з такім бывае даволі складана. У галаве адразу мільгаюць думкі пра магчымую ўласную неталенавітасць, рукі апускаюцца, не хочучы пісаць нешта новае, — і чалавек ужо гатовы назаўсёды пахаваць сваю вялікую і светлую мару пра тое, каб аднойчы напісаць сапраўды годны твор...

Рукапісы не гараць, — услед за М. Булгакавым сцвярджае Уладзімір Арлоў. І не толькі рукапісы, але і ноты, і нават плёнкі са знятымі фільмамі, перакананы вядомы рэжысёр. Пад вокладкай яго кнігі «Імёны і прозвішчы сапраўдныя» («Имена и фамилии подлинные») (Мінск, Ковчег, 2018) — расповеды пра знакамітых акцёраў, музыкаў, рэжысёраў. Аўтар паспрабаваў адшукаць у іх біяграфіях той лёсавызначальны момант, калі яны, апынуўшыся ў патрэбны час у патрэбным месцы, сустрэліся з тым галоўным, што і зрабіла іх знакамітасцямі. Сярод герояў кнігі — айчынныя і замежныя дзеячы мастацтва: Валерый Рубінчык, Келі Грэйс, Орсан Уэлс, ансамбль «Верасы», Георгій Гаранян, Дзмітрый Шастаковіч, Майкл Дуглас, Хамфры Богарт і іншыя.

Свежий роман Сергея Трахимёнка «Опера» с ударением на последней гласной в названии вышел в издательстве «Четыре четверти» и, бесспорно, получился удачным.

К его несомненным плюсам относится глубокое знание оперативной работы сотрудников госбезопасности в Афганистане в период нахождения там «ограниченного контингента» советских вооружённых сил, контрразведывательной деятельности спецслужб СССР на заключительном этапе существования державы. Роман изобилует деталями и подробностями, заставляющими поверить автору, что его эрудиция отнюдь не ограничивается «Википедией». Я не уловил особых погрешностей и шероховатостей в фактуре.