Лясная гісторыя. 25 апавяданняў пра прыроду. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021.

У зборнік увайшлі найлепшыя творы беларускіх пісьменнікаў пра хараство прыроды Бацькаўшчыны. 

Конкурс проводится четвёртый год подряд по инициативе Ленинградского областного отделения Союза писателей России и при поддержке Санкт-Петербургского отделения Союза писателей России, Петровской Академии наук и искусств, Благотворительного фонда «Православная Детская миссия имени прп. Серафима Вырицкого», Издательско-полиграфической фирмы «Реноме», Ленинградской областной детской библиотеки.

Cкрынка кнiг пра дзеячаў беларускай дыяспары даўно ператварылася ў куфар. Вось толькі адна з каштоўнасцей гэтага скарбу. Тут – яго тэксты, пераклады і тэксты пра яго. Мабыць, адна з апошніх яго кніг, выдадзеных у Беларусі. Для мяне артыкулы з гэтай кнігі нібыта падручнік: i па гісторыі беларускай літаратуры, і па гісторыі грэка-каталіцкага руху. А яшчэ – духоўны «пасілак», пададзены праз казанні, пасланні ці разважанні, якія ў айца Аляксандра заўсёды адлюстроўвалі не толькі тэалагічныя праўды, але і гарачую любоў да Радзімы і беларусаў. Мне здаецца, для студэнтаў-гуманітарыяў гэта не проста кніга, а кніга-мёд! Вельмі раю для цытат у навуковыя артыкулы!

Аксана Ючкавіч

Кніга складаецца з трох артыкулаў, напісаных у 1950–1960-х гадах і прысвечаных Рэмбранту. Калісьці Жан Жэнэ, гэты enfant terrible французскай літаратуры, збіраўся напісаць пра геніяльнага галандскага мастака вялікую кнігу, але зігзагі лёсу не дазволілі планам ажыццявіцца. Нягледзячы на невялікі аб’ём тэкстаў, іх глыбіня, нестандартнасць думак аўтара і характэрная для яго вытанчаная манера пісьма прымушаюць пашкадаваць аб тым, што яны так і не выраслі ў кнігу. Верагодна, гэта адна з лепшых кніг пра Рэмбранта з ліку тых, што даступныя цяпер нашаму чытачу.

Кірыл Мяцеліца

Дзмітрый Шулюк

Калі толькі з’явіліся першыя фільмы, нікому і ў галаву не прыходзіла назваць кіно мастацтвам, але ішоў час, змяняліся магчымасці – і з’яўляліся людзі, якія гэтымі магчымасцямі карысталіся і, больш таго, стваралі іх. У выніку мы маем тое, што маем. То-бок меркаванне, што камп’ютарныя гульні – гэта ўжо дакладна не мастацтва. Меркаванне, якое з кожным ходам робіцца ўсё менш упэўненым, і не ў апошнюю чаргу дзякуючы такім людзям, як Хідэо Кадзіма.

Ягор Конеў, дацэнт кафедры міжнароднай журналістыкі журфака БДУ

Мяркую, што гэты класік жанра фэнтэзі быў варты Нобелеўскай прэміі па літаратуры, бо яго галоўны твор аказаў куды больш значны ўплыў на масавы светапогляд у ХХ стагоддзі, чым, напрыклад, лірыка італьянца Сальваторэ Квазімода (лаўрэат 1959 года) або паэзія грэка Йоргаса Сеферыса (лаўрэат 1963 года). Знарок згадаў лаўрэатаў гэтага перыяду, бо менавіта ў 1961 годзе Дж. Р. Толкін намінаваўся на прэмію.

Напэўна, на гэтым свеце толькі лянівы не спяваў оды праславутай «ёмістасці» паэзіі, не распінаўся з пенай ля рота аб тым, як мала і адначасова як шмат здольны сказаць нам паэтычны радок. Але ж нямногія адважваюцца задумацца над тым, што ўсё–ткі стаіць за гэтым загадкавым парадоксам.
Факты фактамі, а мы тут — як вы ўжо, мабыць, зразумелі, — для таго, каб глядзець у сутнасць рэчаў і разгадваць таямніцы там, дзе яны гэта дазваляюць. То ўзброімся нашай улюбёнай даследчыцкай адвёрткай і палезем паглядзім, як усё ўладкавана ўнутры…

Кацярына Масэ