- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
ПАРАД СТОЙКАСЦІ ДУХУ
Гэты майскі парад свет забудзе наўрад.
Адчаканіў свой крок пераможна парад.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі грунтуюцца найперш на паглыбленасці асобных пісьменнікаў у справу пераўвасаблення твораў кітайскай літаратуры на беларускую мову і наадварот — твораў беларускай літаратуры на кітайскую мову. Аўтар кнігі «Дарогі да Паднябеснай», дзе сабраны артыкулы, гутаркі, эсэ, напісаныя ў 2011–2019 гг., спрабуе выявіць, што ў апошняе дзесяцігоддзе робіцца на ніве мастацкай злучанасці Кітая і Беларусі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
Паэтычныя зборнікі заўсёды лёгка параўноўваць з чым-небудзь. Таму, можа, што праз вершаваныя радкі часта нібы прасвечвае адзіны вобраз, нейкая мастацкая канцэпцыя. Сустракаюцца зборнікі, падобныя да звязкі пярэстых ласкутоў ці да рознакаляровых клумбаў і нават да шэрых, залішне правільных па строю казармаў…
Але ж гэтая кніга — шматпавярхоўка. Канцэпцыю зборніка-будынка прапаноўвае і падтрымлівае сама паэтка: нават змест абазначаны як «Адрасная шыльда», пралог — як «Ганак» і г. д.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
На старонках трэцяга тома Збору твораў Яўгеніі Янішчыц чытач упершыню пазнаёміцца з больш як 300 вершамі паэткі.
Жыццёвы шлях творчай асобы — перакрыжаванне шчаслівых момантаў, узлётаў, поспеху, прызнання і няўдач, падзенняў, жахлівых чутак і… забыцця. Падаецца, што імя Яўгеніі Янішчыц, выдатнай паэткі, празаіка і жанчыны з вельмі трагічным лёсам, яшчэ доўга будзе гучаць у ліку самых таленавітых творцаў беларускай літаратуры. Днямі споўнілася б 70 гадоў з дня яе нараджэння, і амаль трыццацігоддзе паэткі няма з намі… Але чытачам засталіся многія яе вершы, апавяданні, успаміны сучаснікаў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
На пространстве СНГ следующий год объявлен Годом книги, и именно в 2019-м заработает передвижная выставка художественных книг современных авторов стран Содружества «Читаем вместе – познаем друг друга».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Літаратурная вiтрына (анонсы літаратурных твораў)
32 краіны прынялі ўдзел у ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. 360 экспанентаў прадставілі свае калекцыі кніг, ужо 57-ы раз падвялі вынікі конкурсу «Мастацтва кнігі», другі раз адзначылі найлепшых у конкурсе маладых літаратараў «Першацвет». Пісьменнікі з 21-й краіны сабраліся на ІV Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час». Усяго ж за пяць дзён форуму было праведзена больш за 240 мерапрыемстваў.