6 июля – юбилей замечательной болгарской поэтессы, президента Славянской литературной и художественной академии, включающей 20 стран, инициатора создания Всеславянского международного фестиваля поэзии «Славянское объятие», большого друга России Елки Няголовой.

Засяроджанае чаканне

Пасля насычанага святочнага снежня студзень заўсёды падаецца занадта сцішаным, маўклівым, затоенным, насцярожаным перад абліччам невядомага. Такім атрымаўся і студзеньскі нумар часопіса «Полымя». Ён павольны, разважлівы, назіральны, у нечым нават манатонны і залішне накіраваны ўнутр, у асабістае. Быццам паўза перад доўгім, імклівым і насычаным падзеямі і творамі годам.

Маладая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая надзвычай актыўна працуе ў галіне дзіцячай літаратуры. Адна за другой прыходзяць да юнага чытача яе кнігі. Летась Кацярына адзначана прэстыжнай у пісьменніцкім асяроддзі Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. Працуе літаратар настаўніцай, што, відавочна, і дапамагае ў дадатак да яе светлага таленту разгледзець дзіцячую душу, знайсці агульную мову з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Наша размова  — з пісьменніцай і педагогам Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

У «Літаратурных мясцінах Беларусі» (пабачыла з задуманага трохтомніка ўсяго адна кніга – пра літаратурнае краязнаўства Берасцейшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны) імя Якава Бардоўскага, мастацкага перакладчыка з нямецкай і французскай моў, зусім не згадваецца. Хаця даведнік увогуле з’яўляецца добрай платформай для вывучэння літаратурнай і мастацкай гісторыі края. Дададзім у такім выпадку ў «Літаратурныя мясціны Беларусі» яшчэ адно імя.

Янка Брыль. Збор твораў. Том 6. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2020

«Няўжо гэта абавязкова – усаджваючы ў літаратурнае карыта і свой лыч, спачатку кашкануць ім суседа справа ці злева, а то і таго і другога? Хоць карыта гэтае аж надта доўгае, шырокае...

Падумалася так, калі чытаў яшчэ адно маладжавае інтэрв'ю з уступна-недарэчнымі і проста хамскімі «заўвагамі» пра тых, хто піша інакш, чым ён, ці не тое, што ён, прыгрэты першым, больш уяўным поспехам».

Дарагія сябры-чытачы «Маладосці», рубрыка «У бібліятэцы з Анхелай» ствараецца сёння акурат ад разумення таго, што мае веды пра літаратараў і літаратуры розных краін і эпох могуць мець нейкую вартасць для вас: каму ж не дапамагае знаёмства з такімі творамі, якія лятаюць уласнымі крыламі і ўмеюць віць свае гнёзды ўнутры чытачоў? Я буду кожны месяц выбіраць аднаго аўтара або, як тут, адну аўтарку (без асаблівага парадку, але з імкненнем зрабіць як мага цікавей) і расказваць вам пра яго/яе жыццёвы і творчы шлях. Я разлічваю на тое, што чытачы «Маладосці» ведаюць беларускую літаратуру даволі добра, таму ў нашай з вамі бібліятэцы будуць замежныя літаратары, яркія прадстаўнікі сусветнай літаратуры. Не хвалюйцеся – урыўкі з іх твораў я буду для вас перакладаць.

Такім чынам, ласкава запрашаю да сябе ў бібліятэку. У нас сёння неверагодная госця – іспанская пісьменніца Ана Марыя Матутэ Аўсэха.

Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.

Ганна Янкута

У канцы ХІХ стагоддзя ў еўрапейскую літаратурную моду ўвайшлі дэтэктывы, і брытанскі пісьменнік Артур Конан Дойл замацаваў канон, прыдумаўшы ўсё тое, за што мы гэты жанр цяпер любім: дробныя рэчыўныя доказы, якія пакідае пасля сябе забойца, і вобраз самотнага, трошкі загадкавага сышчыка, які гэтыя доказы збірае. Шэрлак Холмс зрабіўся першым вялікім англійскім дэтэктывам (раней за яго з’явіўся толькі Агюст Дзюпэн з навел Эдрага По), і пасля творцы ва ўсім свеце пачалі прыдумляць такіх персанажаў аднаго за адным.