Дарагія сябры-чытачы «Маладосці», рубрыка «У бібліятэцы з Анхелай» ствараецца сёння акурат ад разумення таго, што мае веды пра літаратараў і літаратуры розных краін і эпох могуць мець нейкую вартасць для вас: каму ж не дапамагае знаёмства з такімі творамі, якія лятаюць уласнымі крыламі і ўмеюць віць свае гнёзды ўнутры чытачоў? Я буду кожны месяц выбіраць аднаго аўтара або, як тут, адну аўтарку (без асаблівага парадку, але з імкненнем зрабіць як мага цікавей) і расказваць вам пра яго/яе жыццёвы і творчы шлях. Я разлічваю на тое, што чытачы «Маладосці» ведаюць беларускую літаратуру даволі добра, таму ў нашай з вамі бібліятэцы будуць замежныя літаратары, яркія прадстаўнікі сусветнай літаратуры. Не хвалюйцеся – урыўкі з іх твораў я буду для вас перакладаць.

Такім чынам, ласкава запрашаю да сябе ў бібліятэку. У нас сёння неверагодная госця – іспанская пісьменніца Ана Марыя Матутэ Аўсэха.

Поўны тэкст артыкула размешчаны тут.