«Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» папоўнілася новым выданнем.

«Як жылі продкі. Штодзённае жыццё людзей на тэрыторыі Беларусі ў Х-ХІІІ стагоддзях» – чарговая кніга серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя».

Кніга прысвечана штодзённаму жыццю сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. У папулярнай форме апісваецца жыццёвы шлях чалавека ад нараджэння да смерці, яго заняткі, турботы і забавы. Уяўленне аб сабе і іншых людзях, навакольным свеце і прасторы. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Серыя заснавана ў 2015 годзе і выходзіць у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

 

Крыніца: інтэрнэт-партал

Выдавецкага дома «Звязда»