- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Маладосць
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч пісаў: «Рабі нечаканае». Ён быў бы цудоўным Дзедам Марозам. Бо навагоднія святы — гэта не падвядзенне вынікаў, гэта штуршок наперад, быццам на санках з горкі. Гэта сюрпрызы, гэта здзіўленні.
Новы Год ў першую чаргу «Новы». Таму «Маладосць» не падводзіць вынікі, а працягвае рабіць нечаканае і прапаноўваць новае. Чаму на вокладцы снежаньскай «Маладосці» з’явілася панда? Гэта такая жывая спасылка на Вялікую Кітайскую… частку нумара і адначасова, як ні дзіўна, жывое ўвасабленне нашай, беларускай зімы — мяккая, цёплая, у чорныя плямачкі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
ХІХ стагоддзе схавалася за смугою часу. А ці шмат мы, людзі стагоддзя ХХІ, ведаем пра яго? Пра лад жыцця, звычкі, традыцыі, прынцыпы, якімі кіраваліся ў побыце, паводзінах, непасрэдных зносінах? Адназначна, мала. І найкаштоўнейшай крыніцай для запаўнення гэтай лакуны могуць стаць творы тагачаснай літаратуры, а таксама мемуары, эпісталярная спадчына, дзённікі і матэрыялы перыёдыкі.
Ігар Запрудскі
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
Нашы літаратары часта звяртаюць увагу на абсалютную «неэратычнасць» беларускай прозы першай паловы ХХ стагоддзя. Тагачасныя пісьменнікі мала дбалі пра стварэнне вытанчаных, глыбока псіхалагічных гісторый кахання — і мелі на гэта свае прычыны. Але няма правіл без выключэнняў: кожны абазнаны чытач можа згадаць яскравы беларускі твор пра вялікія пачуцці. На маю думку, адна з самых запамінальных гісторый кахання хаваецца ў кнізе Лукаша Калюгі «Творы», выдадзенай у 1992 годзе ў серыі «Спадчына».
Алеся Лапіцкая
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
З Таццянай Раманоўскай, кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры генетыкі БДУ размаўляем пра тэорыю Дарвіна, у якой сёлета, як і ў самога Дарвіна, юбілей.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
Усё напісанае Янкам Брылём да найбліжэйшых родных з польскага войска поўніцца вялікай любоўю, клопатамі і спачуваннем. Дакументы ўжо выпраменьваюць тую энергію дабра, што знаёмая ўсім, хто ведаў пісьменніка ў яго сталым веку. Адчувальныя ў іх і пачаткі таленту мастака слова, які яшчэ не развіўся, які застаецца пакуль на пачатковай стадыі, але ўжо выяўляе пэўныя памкненні, нават сілы, фармулюе творчыя планы.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
Што такое дабро і зло — больш‒менш зразумела, з першага погляду. А з другога погляду — шмат складанага. Дзе, напрыклад, мяжа паміж дабром і злом? Столькі спрэчак! Але хаця б прыблізна зразумела, пра што спрачацца. Калі прадмет спрэчкі вызначаны, вы паспрачаецеся і разыдзецеся задаволеныя (ці не вельмі) у розныя бакі (ці ў адным напрамку) да кавы — калі вы абодва аддаяце перавагу каве.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Малавядомыя літаратурныя факты
Практика показывает, что доступ к книгам (именно сам факт доступа к книгам, а не качество и серьёзность книг, которые читает ребёнок) значительно увеличивают шансы ребёнка получить образование, сделать выбор в пользу попыток вырваться из не самой лучшей среды, найти способ справляться с тревожностью и подавленным настроением. Звучит красиво. Но огромное количество детей не могут и раньше не могли добраться до ближайшей библиотеки. В разных странах эту проблему решали по-разному.