У сучасным літаратуразнаўстве разгорнута негалосная палеміка наконт аўтарства верша «Пасеклі наш край папалам». Ёсць два меркаванні: Алесь Дудар і Уладзімір Дубоўка. Прыхільнікі абодвух меркаванняў спасылаюцца на адпаведныя дакументы архіваў. Паспрабуем і мы разабрацца ў гэтым пытанні пры дапамозе дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ, ф. 4п, в. 1).

Што схавана ў гэтым фондзе? Пачнём з пастановы № 6 закрытага пасяджэння Бюро ЦК КП(б)Б.

4п. 1.4331, л. 35 (без адв.)[i]

ПРАТАКОЛ № 6

Закрытага пасяджэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 22 сакавіка 1929 г.

 

ПРЫСУТНІЧАЛІ: тт. Гамарнік, Васілевіч, Гантман, Рыжоў, Галадзед, Піляр, Славінскі, Ігнатоўскі, Чарвякоў, Стасевіч, Кнорын, Бейлін, Самойлаў, Іваноў, Малаковіч, Калнін, Асьмаў, Крэмер

 

Слухалі

Пастанавілі

1. Аб контррэвалюцыйных творах Дудара

1. Выключыць Дудара з усіх аб’яднаньняў пісьменьнікаў, а таксама і з Саюзу, як варожага савецкай уладзе элемента.

2. Даручыць тав. Стасевічу правесьці ў жыцьцё гэтую пастанову.

3. Прыняць да ведама паведамленьне тав. Піляра аб высылцы Дудара з БССР.

У сувязі з заявай тав. Чарвякова аб вастанаўленьні Наркамасьветы выключаных з ВУЗ’а за распаўсюджваньне контррэвалюцыйных вершаў студэнтаў, запрасіць тав. Баліцкага.

 

Сакратар ЦК КП(б)Б подпіс (Гамарнік)

 

Пастанова грунтавалася на лісце Піляра Гамарніку з чатырма дадаткамі: тэкст самога крамольнага верша, пратакол допыта А.Дудара, паказанні паэта і пратакол допыту А.Адамовіча. Прыводзім гэтыя дакументы.

 

4п. 1.4331, л. 36-37, 39-42[ii]

 

СЕКРЕТАРЮ ЦК КП(б)Б тов. Гамарнику

 

Уважаемый товарищ!

Недели две-три ГПУ Бел. получило сведения, что в интеллигентских кругах Минска, главным образом, среди писателей «ходит по рукам» какое-то антисоветское стихотворение. Наша агентура, согласно данного ей задания, спустя несколько дней доставила нам экземпляр интересующих нас стихов, которые при сем прилагаем (приложение № 1). Считая написание подобного стихотворения и его распространение актом явно контрреволюционным, Г.П.У. занялось выяснением автора произведения и круга его распространения. Нами было выясненно, что стихи написаны поэтом ДУДАРЕМ.

20 марта 1929 г. гр. ДУДАРЬ был вызван в Г.П.У. для объяснений. На допросе (показания при сем прилагаем — приложения № 2, 3), он сознался в написании стиха, указав также, что стихи он читал тов. ЗАРИЦКОМУ и АДАМОВИЧУ Алесю и, что последний их переписал для неизвестных ему целей.

С целью выяснения круга распространения этих стихов был вызван тов. АДАМОВИЧ, который дал нам свои показания, копию которых при сим прилагаем (приложение № 4).

Считая вопрос достаточно выясненным Г.П.У. Бел. дело ДУДАРЯ посылает в Особое Совещание при О.Г.П.У. на предмет выселения гр. ДУДАРЯ за пределы Б.С.С.Р., как социально-опасный элемент.

 

21 марта 1929 г.

г. Минск С тов. Приветом подпіс Пиляр

 

Приложение № 1

 

Пасеклі наш край папалам,

Каб панскай вытаргаваць ласкі —

Вось гэта — Вам, а гэта — нам,

Няма сумленьня ў душах рабскіх.

 

І цягнем мы на новы строй,

Старую песьню і чужую,

Цыгане шумнаю талпою

Па Бесарабіі качуюць.

 

За ўсходнім дэспатам-царком

Мы бегаем на задніх лапках,

Нью-Ёрку грозім кулаком

І Чэмберлена лаем трапна.

 

Засыплем шапкамі яго,

Ура, ура, патопім у соплях.—

А нас, тым часам, з году ў год,

Тут прадаюць у раздброд і оптам.

 

Мы не шкадуем мазалёў,

Мы за чужых праклён роім

Але без торгаў і без слоў

Мы аддаем сваіх герояў.—

 

Ня смеем нават гаварыць,

І думаць без Крэмлёўскай візы

Бяз нас усё робяць макляры

Ды міжнародныя падлізы.

 

О, ганьба, ганьба! У нашы дні

Такі разлом, туга такая!

... І баюць байкі баюны —

Северо-Западного края...

 

Плююць на сонца і на дзень.

О дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?

Ім Мураўёўскі гальштук удзець,—

Нашчадкам Мураўёўскім гэтым...

 

Але яшчэ глушыце кроў

Гарыць душа і час настане

Калі з-за поля і з-за бароў,

Па беларуску сонца гляне.

 

Тады мы ў шэрагах сваіх

Быць можа шмат каго не ўбачым,

З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,

Але не колі не заплачам.—

 

А дзень чырвоным зацьвіце,

І мы гукнем яму «ДАБРЫ ДЗЕНЬ»,

Ці са шчытом, ці на шчыце,

У краіну нашу зноў мы прыдзем

 

Другі варыянт гэтага верша адрозніваецца толькі назвай: «Пасеклі край наш». І змешчаны ён на аркушы 38 справы 4331. Тэкст верша не змяніўся, дадалася толькі назва. І таму я не прыводжу тэкст з аркуша 38.

 

Приложение № 2

 

ПОКАЗАНИЯ

ГР-НА ДУДАРЯ ОТ 20 МАРТА 1929 ГОДА

Предъявленное мне стихотворение, начинающееся словами: «ПАСЕКЛІ НАШ КРАЙ ПАПАЛАМ, КАБ ПАНСКАЙ ВЫТАРГАВАЦЬ ЛАСКІ, ВОСЬ ГЭТА — ВАМ, А ГЭТА — НАМ, НЯМА СУМЛЕНЬНЯ Ў ДУШАХ РАБСКІХ» кончающееся последним пунктом: «А ДЗЕНЬ ЧЫРВОНЫМ ЗАЦЬВІЦЕ, І МЫ ГУКНЕМ ЯМУ “ДОБРЫ ДЗЕНЬ”, ЦІ СА ШЧЫТОМ, ЦІ НА ШЧЫЦЕ, У КРАІНУ НАШУ ЗНОЎ МЫ ПРЫДЗЕМ» — написал я в нетрезвом состоянии (падкрэслена следчым. — З.Д.) в прошлом году после приговора над ГРАМАДОЙ. —

Это стихотворение я прочитал Алесю АДАМОВИЧУ на своей квартире (падкрэслена следчым. — З.Д.). В конце 1928 г. он вторично обратился ко мне и попросил таковое дать ему переписать, что я и сделал. — Кроме АДАМОВИЧА, я, кажется, читал ещё тов. ЗАРИЦКОМУ. — Больше никому не показывал и не читал. —

Стихотворение написано в невменяемом состоянии, не является характерным для моего творчества и органически с ним не связано; основной линии я не менял, не меняю и не собираюсь менять. —

Записано с моих слов верно — подпіс (А.Дудурь)

С подлинным верно ( вельмі неразборлівы подпіс).

 

Приложение № 3

 

ПРАТАКОЛ ДОПЫТУ

1929 Г. Сакавіка 20 дня у г. Менску. — Я упаўнаважаны ПП АДПУ ВВА — СІКОРСКІ апытаў гр. ДАЙЛІДОВІЧА Алеся Аляксеевіча — 1904 г. нар., падд. СССР, беларуса, скончыўшага два курса універсітэту, селяніна, радзіўшагася у в. Навасёлкі, Мазырскай акр., пражываючага ў Менску па Правадной вул. № 15-а, кв. 2, студэнта БДУ, жанатага, б/п. Які папярэджаны аб адказнасьці па арт. 178 КК, паказаў:

Прад’яўлены мне верш — «ПАСЕКЛІ НАШ КРАЙ ПАПАЛАМ, КАБ ПАНСКАЙ ВЫТАРГАВАЦЬ ЛАСКІ, ВОСЬ ГЭТА — ВАМ, А ГЭТА НАМ І г. д.» — напісаў я ў мінулым годзе у сябе удому, знаходзячыся ў нацвярозым становішчы (падкрэслена следчым. — З.Д.). — Пры напісаньні верша ніхто не прысутнічаў. Верш быў напісаны пад уплывам суду над ГРАМАДОЙ. — Праз нядоўгі гэты верш я прачытаў Алесю Адамовічу, які быў у мяне. — Праслухаўшы верш Адамовіч скэптычна паціснуў плячыма і нешта сказаў — проста параіў схаваць. — Апрача Адамовіча, я, здаецца, чытаў гэты верш Зарыцкаму. — Калі гэта было і ці было — ня ведаю. — Больш нікому я верша не паказываў і ня чытаў. — У канцы 1928 г., ці ў пачатку 1929 г., да мяне зьвярнуўся Алесь Адамовіч з просьбай даць яму перапісаць верш. — Разам з ім зайшоў у яго габінет, даў яму верш, ён яго перапісаў і я з ім разьвітаўся. — Навошта быў яму патрэбен верш, ён мне не сказаў, апрача таго, што «моцны верш».— Сказаўшы «моцны верш» Адамовіч меў на ўвазе яго мастацкую апрацоўку — гэта на мой погляд. — Некаторы уплыў на напісаньне гэтага вершу меў выпадак з працаўніком рэдакцыі «Сав.Бел.» — Капланам, які ў нумары, прысьвечаным прысуду над Грамадой, зьмясціў больш чым трэба было пратэстаў і за гэта быў звольнены з працы, — гэтак казалі.— З працы Каплан быў зьняты Сянькевічам, які досыць прахалодна адносіцца да беларускай пралетарскай культуры і не карыстаецца сымпатыямі з прычыны механічнага падыходу да пытаньня будаўніцтва беларускай пралетарскай культуры. —

Мною прачытана: Ал.Дударь (Дайлідовіч)

Другі раз з Алесем Адамовічам, калі ён да мяне зьвярнуўся перапісаць верш, я сустрэўся пры наступных абставінах: было гэта а 6-й гадзіне увечары ў канцы 1928 г., ці ў пачатку 1929 г., я з дому накіраваўся на кватэру да А. Адамовіча, дзе мне трэба было ўзяць нейкую часопісь. — У кватэру зайсьці мне не давялося, што сустрэўся з ім у самай брамы. — На маё запытаньне — даць мне часопісь, Адамовіч адказаў, што часопісь у яго ў габінеце і запрапанаваў з ім туды пайсьці. — У габінеце атрымаўшы часопісь, я яму прадыктаваў верш, каторы быў Адамовічам перапісаны. — Дзе зьвяртаў Адамовіч перапісаць верш — ці ў габінеце, ці на вуліцы я не памятаю. — Прыблізна у гэты самы час Алесь Адамовіч зьвярнуўся да мяне з прапановай разпрацаваць на умовах Беларусі артыкул Валабуева, які прадстаўляе сабою эканамічнае абаснаваньне нацыяналістычных тэорый Шумскага і Хвілінскага. —

Ал.Дудар

ЗГОДНА: М. Сікорскі.

 

Приложение № 4

 

ПРОТОКОЛ ДОПРОСА

1929 г. Марта 21 дня в г. Минске. — я Нач. Секретного Отдела ПП ОГПУ БВО и ГПУБ — СОБОЛЕВ допрашивал Адамовича Александра Фомича — 29-ти лет, проживающего в г. Минске по Ново-Серпуховской ул. № 11, кв. 2, члена КП(б)Б, который, предупреждённый об ответственности по ст. 178 УК п о к а з а л:

Встречался с Дударем на его квартире раза два (во время приезда Горького — и потом осенью). — При встречах на квартире Дударь читал мне свои стихи, но чтобы читал стихотворение «Пасеклі наш край папалам» — не помню. — О стихотворении зашла речь, когда Дударь был у меня перед партсъездом на службе в НКЗ. — Он приходил просить некоторые книги и журналы. — Зашла речь о стихотворении, которое написал в Москве Гессен. — Дударь прочёл мне стихотворение и я попросил, чтобы он дал мне переписать. После партсъезда я читал стихотворение тов. Василевичу, а затем на квартире у Чарота, когда последний был болен. — Тов. Василевич взял у меня и переписал, — это было в комнате, где помещалась библиотека, а Чарот лежал в другой в постели. — О стихотворении говорил с т. Пацюкевичем в Москве, т. Мицьковиче. — Больше не помню с кем говорил. Стихотворение не распространял.

Алесь Адамович.

ВЕРНО: вельмі неразборлівы подпіс

 

Быцам усё зразумела. Ёсць дакументы, у якіх Алесь Дудар прызнае сваё аўтарства. Ёсць паказанні Алеся Адамовіча, якія сведчаць аб тым, што менавіта Алесь Дудар напісаў верш «Пасеклі наш край папалам». Але гэты верш напісаны ў стылі верша Уладзіміра Дубоўкі «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі». Я прапаную чытачу правесці тэксталагічны аналіз абодвух вершаў — «Пасеклі наш край папалам» і «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі».

 

Пасеклі наш край папалам,

Каб панскай вытаргаваць ласкі —

Вось гэта — Вам, а гэта — нам,

Няма сумленьня ў душах рабскіх.

 

І цягнем мы на новы строй,

Старую песьню і чужую,

Цыгане шумнаю талпою

Па Бесарабіі качуюць..

 

За ўсходнім дэспатам-царком

Мы бегаем на задніх лапках,

Нью-Ёрку грозім кулаком

І Чэмберлена лаем трапна.

 

Засыплем шапкамі яго,

Ура, ура, патопім у соплях.—

А нас, тым часам, з году ў год,

Тут прадаюць у разброд і оптам.

 

Мы не шкадуем мазалёў,

Мы за чужых праклён роім

Але без торгаў і без слоў

Мы аддаем сваіх герояў.—

 

Ня смеем нават гаварыць,

І думаць без Крэмлёўскай візы

Бяз нас усё робяць макляры

Ды міжнародныя падлізы.

 

О, ганьба, ганьба! У нашы дні

Такі разлом, туга такая!

... І баюць байкі баюны —

Северо-Заподного края...

 

Плюць на сонца і на дзень.

О дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?

Ім Мураўёўскі гальштук удзець,—

Нашчадкам Мураўёўскім гэтым...

 

Але яшчэ глушыце кроў

Гарыць душа і час настане

Калі з-за поля і з-за бароў,

Па беларуску сонца гляне.

 

Тады мы ў шэрагах сваіх

Быць можа шмат каго не ўбачым,

З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,

Але не колі не заплачам.—

 

А дзень чырвоным зацьвіце,

І мы гукнем яму “ДАБРЫ ДЗЕНЬ”,

Ці са шчытом, ці на шчыце,

У краіну нашу зноў мы прыдзем

 

На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі

За ўсе краі, за ўсе народы свету,

І што былі, і прыдуць што пасля.

Аздобленае горкім, цмяным цветам

Зазнаць нам гора лёс благі паслаў.

 

Скарыліся і моўчкі ўсё прымалі:

Самахаць можа прыйдзе лепшы час.

Як лісцінку на поплаве качалі

І зневажалі чужаніцы нас.

 

Калонія праз некалькі сталеццяў,

Наедак ненажэрным груганам…

Я прысягаю — праклянуць нас дзеці…

За апяшаласць нашу нам праклён.

 

На плечы ганьбы мы прынялі многа:

Нявольніцтва, жабрацтва навакол.

Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі,

Заместа песен — стогны бедакоў.

 

Прыціх наш край: ад гутарак аскома…

Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць.

Свабодай карыстаюцца сачкомы,

Каб тых, хто мысліць, у вастрог саджаць.

 

Дакуль чакаць і варажыць павінны?

Пакуль раса не выесць вочы нам…

З усіх бакоў над нашаю краінай

Сплялася несусветная мана

 

На нашым карку торг спраўляе смела

Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой,

І наша змучанае катам цела

Штогодна новай кроіцца мяжой.

 

Масква сусвету вушы прашумела

Пра самавызначэнне аж да зор.

Смаленск дзе? Невель? Гомель дзе падзела?

Стварыла Гомельскі ганебны калідор.

 

Мы цацкай нейкай для чужынцаў сталі,

Пасмешышчам для свету усяго,

Як быццам мала ў нашай волі сталі,

Як быццам у сэрцах нашых згас агонь.

 

Браты мае! Даволі ашуканства,

Гасцей да хаты выправіць пара.

З лазы заплаканай спляцём ім кайстры

Для нарабаванага ў нас дабра.

 

Сляды іх гідкія пяском пасыпем,

Пясочкам светленькім пасыпем іх,

Каб гэтай шумы, акупантаў-злыдняў

Апошні водгук прагучаў і сціх.

 

А не, — дык надарма усё, жыццё надарма,

Лажыся ў яму Сам, Народзе мой, —

Пакуль ты сам не будзеш гаспадарыць, —

Не развітаешся з жабрацкай калітой.

 

Менск. 29 верасня 1926г. Янка Крывічанін

 

Вось побач два вершы, адзін за адным. Калі ўважліва ўчытацца ў тэкст абодвух твораў, то складаецца ўражанне, што пісаў іх адзін чалавек. Верш «Пасеклі наш край папалам» крыху менш дынамічны, чым верш «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі». Але мне падаецца, што ў канцы 1928 года была зусім іншая палітычная сітуацыя, чым на кастрычнік 1926 года — яна была ўжо больш жорсткай і больш злачыннай. Адсюль і стрыманасць верша, а вось гучанне і мелодыка — падобныя.

Нездарма Алесь Дудар пісаў у сваіх паказаннях, што гэты верш стаіць у баку ад яго асноўнай творчасці. А калі возьмем раннюю творчасць Уладзіміра Дубоўкі, то гэтыя вершы вельмі натуральна ў яе «ўліты».

Алесь Дудар не быў паэтам-змагаром, як Уладзімір Дубоўка, ён быў лірыкам. У яго не было нават думкі змагацца з уладамі. Для прыкладу прывяду верш Уладзіміра Дубоўкі «Ты дэкляруеш мне долю...»

 

***

Ты дэкляруеш мне долю і волю?

Мне на чужой старане трэ палацы?

Ты мне гаворыш, што злёт груганоў

Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..

 

Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?

Стогне народ пад пятой жыцця-ката? —

Годзе! Чакаю я толькі той дзень,

Сталлю калі акуецца рука!

 

Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!

Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! —

Я паляту, паляту... Хай жыве

Край сасонак, кляноў і лазы!..

 

Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,

Тых пракляну, што нам юдамі сталі...

Прыйдзе наш час, веру — прыйдзе наш час!

Вецер! Мой любы! —

Чакаюць там нас...

1922

 

Прыведзены верш сведчыць аб тым, што паэзія змагання была ўласцівая творчасці Дубоўкі. Чаго не скажаш пра творчасць Алеся Дудара.

Параўнаўшы верш 1922 года з вершамі «На ўшанаванне новага падзелу беларускай зямлі» (1926) і «Пасеклі наш край папалам...» (1928), я прыйшоў да высновы: усе тры вершы належаць адной руцэ — руцэ Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі.

 

[i] НАРБ. Ф. 4п, воп. 1, адз. зах. 4331, арк. 35.

[ii] НАРБ. Ф. 4п, воп. 1, адз. зах. 4331, арк. 36—37, 39—42.