- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
24 ліпеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца заключная лекцыя «Апошняе сонца» Святланы Воцінавай з цыкла «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечанага жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі.
Фінальная сустрэча мае такую назву не выпадкова. Размерана, паступова, праз расповеды пра розныя акалічнасці пачатку ХХ стагоддзя, але пры гэтым няўхільна і непазбежна лектар падводзіць да аповеду пра апошнія год, месяц, дзень жыцця пісьменніцы…
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
10 ліпеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца пятая лекцыя з цыкла «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечанага жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі.
Яе назва – «Ажынавая зіма». Гэта будзе аповед пра самую сярэдзіну жыцця пісьменніцы і той перыяд яе творчасці, калі было напісана ўсё самае «ключавое», прынамсі, «праграмнае»: «Нізіны», «Дзюрдзі», «Над Нёманам», «Хам». Паспрабуем перанесціся на Элізіна лецішча той пары і паказаць найпрыгажэйшую прыродную з’яву, якая якраз і нагадвае «ажынавую зіму».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі польскай пісьменніцы беларускага паходжання Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду.
Тэма чацвёртай лекцыі, якая адбудзецца 26 чэрвеня а 18-й гадзіне, – «Бізнес-пані».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
19 чэрвеня а 18-й у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяя лекцыя пад назвай «Каханне першае і апошняе» з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечаных жыццю Элізы Ажэшкі.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
Працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Пра Ажэшку — без пафасу
Пра Ажэшку – без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст
З нагоды дня нараджэння пісьменніцы
З 5 чэрвеня 2019 года па серадах у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ўсім зацікаўленым будзе прадстаўлены цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі.