19 чэрвеня а 18-й у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца трэцяя лекцыя пад назвай «Каханне першае і апошняе» з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечаных жыццю Элізы Ажэшкі.

Яна рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна папросту абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка – на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і даследавання наменклатуры і сістэматыкі. «Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана», – напіша яна ў аповесці «У правінцыі». Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.

  • Фрэйд мае рацыю: жанчын прыцягваюць  інтэлект і духоўнасць.
  • Што перашкодзіла шчасцю? Версіі «паводле Адлера» і «клеткі».
  • Адзін сівы і з кіем, другі малады. Госці пані Элізы 28 кастрычніка 1899 года.
  • Доказ кахання.
  • Пакуль смерць не злучыць нас…

Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі — праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.