24 ліпеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца заключная лекцыя «Апошняе сонца» Святланы Воцінавай з цыкла «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечанага жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі.

Фінальная сустрэча мае такую назву не выпадкова. Размерана, паступова, праз расповеды пра розныя акалічнасці пачатку ХХ стагоддзя, але пры гэтым няўхільна і непазбежна лектар падводзіць да аповеду пра апошнія год, месяц, дзень жыцця пісьменніцы…

Слухачы даведаюцца, які твор Ажэшкі ведалі на памяць (!) у Швецыі, што пісьменніца думала пра сацыялізм, чаму яна не паехала на з'езд жанчын, арганізаваны ў гонар яе юбілею, каго творца прызначыла пераемнікам сваёй місіі ў літаратуры, па якой прычыне выглядала «па-буржуйску» і не адправіла пасланне Томасу Эдысану.

За праглядамі здымкаў і відэа прысутныя паразважаюць над тым, чаму дзьмухавец быў самотны…

 

НІА