- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Для старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяны ДЗЕМІДОВІЧ, як і для яе знакамітай зямлячкі Яўгеніі Янішчыц, усё пачынаецца з любові. Менавіта любоў напаўняе цяплом краявіды роднай Брэстчыны, натхняе на працу з таленавітымі людзьмі, якіх хочацца падтрымаць; жывіць уласную творчасць. Пра будні пісьменніцкай арганізацыі, імпэт да пакарэння літаратурных вяршынь і сямейную гармонію фізіка і лірыка гутарым з таленавітай аўтаркай вершаў і прозы.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Алёна Беланожка нарадзілася 17 студзеня 1985 года ў Магілёве. «Чалавеку патрэбная мара. Яркая, чыстая, светлая — гэткая, каб яе святло можна было ўбачыць праз самыя чорныя хмары жыццёвых нягод. Яна будзе весці наперад і не дасць збіцца з дарогі».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Мікіта Варанцоў нарадзiўся 6 лiстапада 1998 года ў Мiнску. «Вучуся на трэцім курсе філалагічнага факультэта БДУ, з’яўляюся чальцом факультэцкага літаратурнага гуртка „Альтанка”. Люблю выраз паэта Аркадзя Драгамошчанкі: „Паэзiя — заўсёды не тое, заўсёды iншае”. Люблю слухаць класiчную музыку i „мета“».
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Аліна Агрэніч
нарадзілася 22 кастрычніка 1994 года ў вёсцы Калантаеўка Раздзяльнянскага раёна Адэскай вобласці. Жыве ў вёсцы Пярэжыр Пухавіцкага раёна. Працуе настаўніцай польскай і беларускай моў.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Андрэй Дуброва
нарадзіўся 19 жніўня 1993 года ў Гомелі, хоць радзімай лічыць Мазыр. У «Маладосці» дэбютаваў летась з перакладамі вершаў літоўскага паэта і святара Майроніса. Мінулай восенню надрукаваўся з уласнай паэтычнай падборкай «Віленская восень», а цяпер, вясной, дорыць чытачам вясновыя вершы. Зноў з Вільні.
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
Не пра сабаку
Ці любіце вы сабак? Не, не правільна… Ці любіце вы сабак так, як люблю іх я? З маленства я расла побач с кашлатай нянькай Бруна фон Дорфам — чарналапым, вастравухім і бязмерна кемлівым звяругам нямецкіх крывей. Каляндарыкі, паштоўкі і маркі з выявамі разнастайных парод і масцей «лепшых сяброў чалавека» запаўнялі мае кішэні, паліцы і заплечнікі. Ці варта казаць, што ўлюбёнымі кнігамі, якія перачытваліся літаральна да дзірак, былі «Чынк» Сэтана–Томпсана, «Белы Клык» Лондана, «Ромка, Фомка і Атос» Лагунова і, вядома ж, «Белы Бім Чорнае вуха» Траяпольскага?
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Свабодны мікрафон
ТАТМІР — імя гомельскага літаратурнага дуэта Таццяны і Уладзіміра Чараухіных. Яно ўтварылася ад спалучэння частак іх імёнаў (ТАТьяна + владиМИР = ТАТМИР). Гэта асобны, трэці аўтар, з прысутнымі толькі яму рысамі, не ўласцівымі нікому з яго стваральнікаў паасобку. Яго пяру належыць ўсё тое, што напісана імі супольна, седзячы за адным ноутбукам.
ТАТМІР невідушчы на абодва вокі, і гэта не метафара, таму перыядычна трапляе ў нетрывіяльныя гісторыі, якія знайшлі адлюстраванне ў «нотабэньках». Чаму «нотабэнькі»? Ад часоў старажытнага Рыма вядомы лацінскі выраз «Nota benе!» Што добра запомнілася і занатавалася, тое і вырашана назваць нотабэнькамі.