У канцы гэтага года наша краіна шырока адзначыла 125-годдзе Максіма Багдановіча. Свята атрымалася сапраўды маштабным і ўсенародным. Не толькі літаратурныя музеі і афіцыйныя ўстановы далучыліся да ўрачыстасцяў. Многія людзі на сваіх асабістых старонках у сацыяльных сетках размяшчалі віншаванні паэту, дэкламавалі вершы падчас імпрэз, наведвалі памятныя канцэрты. У наступным годзе нас таксама чакае некалькі юбілеяў беларускіх класікаў. У іх ліку — 130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага, 105-годдзе Максіма Танка, 100-годдзе Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.
Змі­цер ЯЦ­КЕ­ВІЧ.

У студэнтаў амаль скончыўся чарговы семестр. Для некаторых гэта чатыры месяцы жыцця ў студэнцкіх інтэрнатах. Я вырашыла даведацца ў сваіх старэйшых знаёмых пра рамантыку і будні студэнцкага жыцця.

Андрэй Сідарэйка

нарадзіўся 16 студзеня 1985 года ў вёсцы Каравацічы Рэчыцкага раёна. Прафесійны журналіст. Змешчанае тут апавяданне — яскравы прыклад таго, як аўтар можа змяняцца, пашыраючы свой творчы дыяпазон. Хай не падмануць вас наўмысная спрошчанасць і відавочная казачнасць аповеду: усё не так проста.

Яшчэ Чэрчыль казаў, што настаўнiкi валодаюць уладай, пра якую прэм'ер-мiнiстры могуць толькi марыць. Але сiтуацыя змянiлася, iнтэрнэт па сiле ўздзеяння на маладых людзей iстотна пераўзыходзiць магчымасцi сучаснага настаўнiка. Калi раней першаклашкi задавалi пытаннi: «Хто? Дзе? Чаму?», то цяпер пачалi пытацца «А цi праўда, што...?» Як педагогу ў сучасных умовах заваяваць аўтарытэт у дзяцей? Цi змянiлiся задачы, якiя стаяць перад iм? Цi можна вучыць дзяцей так, як гэта рабiлi 30 гадоў таму, хоць савецкая адукацыя i лiчылася адной з лепшых у свеце? Усе гэтыя пытаннi абмеркавалi ўдзельнiкi «круглага стала» ў газеце «Звязда».