«Я ўпэўнены, што людзям, якiя прыдумалі і здзейснілі конкурс «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прынамсі, школьныя настаўнікі беларускай літаратуры павінны паставіць помнік. Таму што дзякуючы іх намаганням школы нарэшце атрымаюць сапраўды незвычайны, цікавы зборнік біяграфій тых малавядомых пісьменнікаў, якія, быць можа, не засталіся ў нашай памяці ў якасці тытанаў і волатаў літаратуры, але без якіх цяжка ўявіць яе развіццё, якія, паглядаючы на сённяшні стан пісьменства з імжы мінулага, з поўным правам могуць сказаць: «И моего тут капля мёда есть…»»

Глеб Ганчароў

Конкурсны твор Глеба Ганчарова «Крыло, працятае стралой», прысвечаны Янку Лучыне, трапіў у лік лаўрэацкіх і прыняты ў зборнік, які рыхтуецца да друку.