Уладзімір Мажылоўскі працуе ў тэрытарыяльным цэнтры Браслаўскага раёна загадчыкам аддзялення для састарэлых. Любіць літаратуру, гісторыю, народныя песні, цікавіцца развіццём сучасных медыя. Марыць знайсці новыя літаратурныя прыёмы ў малой прозе, бо лічыць, што сёння, у час высокіх тэхналогій, у яе ёсць шанец перажыць новы росквіт.

У творы «Цярновы вянок…» аўтар паспрабаваў не толькі адлюстраваць уласнае бачанне біяграфіі паэта Пранціша Вуля, але праз яго думкі, словы і ўчынкі данесці да чытача простую аксіёму: «Родная мова ратуе душу чалавека, а чыстая душа ратуе слова».