«Я ні хвіліны не вагаўся, адразу вызначыўся з выбарам пісьменніка. На выбар гэты, на напісанне біяграфіі Пранціша Вуля мяне натхняў Віцебск, мой родны горад. Мабыць, Віцебск і стаў галоўным героем апавядання. Дух яго апаноўвае мяне няспынна ад самага нараджэння, як было гэта некалі і з героем. Таму я міжволі зліваўся з асобай пісьменніка: я станавіўся ім, а ён мной».
Цімур Буйко

Конкурсны твор Цімура Буйко «Пчала ў вязніцы», прысвечаны Пранцішу Вулю, трапіў у лік лаўрэацкіх і прыняты ў зборнік, які рыхтуецца да друку.