У конкурсе, які праходзіць у міжнародным фармаце, прынялі ўдзел 200 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны. Маладыя паэты і пісьменнікі прадставілі свае творы на суд прафесійнага журы. Па ўмовах, 10 паэтаў і 10 празаікаў становяцца пераможцамі, удзельнікам ад 18 да 30 гадоў.

Па выніках конкурсу выдадзены альманах "Першацвет", куды ўключаны працы-пераможцы, а таксама кніга маладога аўтара Станіславы Умец "Сэрца Сакрэ: фэнтэзі", якая адкрыла новую серыю выдавецтва "Мастацкая літаратура" "Час XXI". Віншаванні прымалі Аляксей Арцем'еў, Арына Гардзей, Кацярына Захарэвіч, Еўфрасіння Капусціна, Андрэй Кімбар, Мікіта Крыцук, Таццяна Купрыянец, Святлана Курганава, Ніна Лістота, Дар'я Леднева, Кацярына Масэ, Арамаіс Міракян, Ігар Палынскі, Алёна Папко, Кацярына Роўда, Марыя Свіст, Дар'я Трайдэн, Станіслава Умец, Вольга Чайкоўская, Ксенія Шаржановіч.

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшло пасяджэнне Каардыянацыйнай групы па рэалізацыі "Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі".

Удзел у размове прынялі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, намеснік дырэктара Выдавецкага дома "Звязда" – галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Аляксей Чарота, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса "Бярозка" Кацярына Захарэвіч, супрацоўнікі мінінфарма – начальнік ўпраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Алена Паўлава, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Андрэй Чэрнікаў.

500 гадоў беларускага кнігадрукавання летась паспрабавалі змясціць у 365 дзён. За гэты час, можна сказаць дакладна, мы спазналі Францыска Скарыну: праходзілі віктарыну «Мая Скарыніяна», чыталі кнігі, прысвечаныя першадрукару і выдадзеныя нават у замежных краінах, рабілі забегі на 500 кіламетраў у яго імя, глядзелі кіно і спектаклі пра асветніка і, галоўнае, за гэты год зразумелі, што паўтысячагоддзя таму наш знакаміты зямляк быў наперадзе планеты са сваімі думкамі ды адкрыццямі. Узгадваючы тое, што ўшанавала памяць першадрукара, немагчыма не сказаць пра галоўнае: у Беларусі здзейснена факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Гэты праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

«Бібліятэкар, каб справіцца са сваёй працай, павінен валодаць эрудыцыяй Аспазіі, прыгажосцю Афрадыты, вынослівасцю Геракла, бескарыслівасцю святой Клары і фінансавым геніем Генры Форда», — пісаў адзін з польскіх часопісаў. Ці дастаткова гэтага ў час інавацый, імклівага развіцця?
У Светлагорскай бібліятэцы рухавіком лічаць кампетэнтнага і мабільнага спецыяліста, здольнага знайсці прафесійную нішу ў хутка зменлівых грамадскіх, інфармацыйных, тэхналагічных умовах. Светлагорская раённая сетка аб’ядноўвае 26 бібліятэк (7 гарадскіх (з іх 3 дзіцячыя), 2 гарпасялковыя, 17 сельскіх), усяго працуе 71 бібліятэкар (20 спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў). Тут арганізавана навучанне па спецыяльнай праграме з 4 ступенямі павышэння кваліфікацыі. Для тых, хто не мае прафесійнай адукацыі, праводзяць практыку ў рамках бібліятэчнага ліцэя па схеме: практыкум + кансультацыя + наведванне мерапрыемстваў у гарадскіх бібліятэках.

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. Святкаванне ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, выкананнем навуковых даследаванняў і распрацовак у краіне займаецца каля 30 тысяч навукоўцаў, у іх ліку больш за 700 дактароў навук і 3 тысяч кандыдатаў навук. Чвэрць даследчыкаў Беларусі – маладыя людзі да 29 гадоў. Навуковыя інтарэсы вучоных сканцэнтраваны пераважна на тэхнічнай сферы, далей ідуць прыродазнаўства, сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі.