Вучні Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў нядаўна завяршылі працу над цікавым праектам. Яны стваралі макеты паштовак з выявай слуцкіх паясоў. Матыў у паштовак адзін, а выкананне – індывідуальнае.

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь абноўлены склад каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі.
Створана гэтая група была яшчэ 31 сакавіка 2015 года. Мэта — спрыяць ажыццяўленню перакладчыцкіх праектаў, якія б знаёмілі чытачоў у Беларусі з кітайскай літаратурай, а ў Кітаі — з беларускай.

Сёння ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі пройдзе прэзентацыя кнігі вершаў паэтэсы з Беларусі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі», выдадзенай у Лондане ў перакладзе на англійскую мову.

«Maladost-smile» ужо прадаецца!
Чытайце першы гумарыстычны выпуск “Маладосці” хоць сёння! Мы нават просім яго набыць як падарунак дажджлівай восенню.

Выстава «Страчаныя абліччы», што днямі адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, па-свойму ўнікальная. Гэта праект-мемарыял, прысвечаны беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 1920—1950-я гады. У адной экспазіцыі сабраныя асабістыя рэчы, дакументы, рэдкія зборнікі твораў, а таксама пратаколы з допытаў і нават рэчы, знойдзеныя ў Курапатах. Прадметы, выстаўленыя тут, не толькі з Літаратурнага музея Янкі Купалы: да справы падключыліся, прадставіўшы свае фонды, Музей гісторыі беларускай літаратуры, Архіў-музей літаратуры і мастацтва, Нацыянальны гістарычны музей.