Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які стартуе 17 чэрвеня 2019 года.

Мерапрыемства накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.

На конкурс неабходна падрыхтаваць праект на адну з прапанаваных тэм па выбары:

для кітайскіх удзельнікаў:

  • «Што я ведаю пра Беларусь?»;
  • «Чаму я хачу вывучаць беларускую мову?»;
  • «Чаму я хацеў бы / хацела б вучыцца ў Беларусі і дзе?»;
  • «Мая будучая прафесія»;
  • «Мае беларускія сябры»;

для беларускіх удзельнікаў:

  • «Што я ведаю пра Кітай?»;
  • «Чаму важна ведаць кітайскую мову?»;
  • «У якой навучальнай установе нашай краіны я хацеў бы / хацела б вучыцца?»;
  • «Мая будучая прафесія»;
  • «Мае кітайскія сябры».

Форма прадстаўлення праекта можа быць любой (буктрэйлер, фотазамалёўка, прэзентацыя, сачыненне, нарыс, эсэ і г. д.).

Творчыя работы прымаюцца па 14 кастрычніка 2019 года.

Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да праектаў можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню».

 

Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.adu.byнацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

НІА