З 7 па 25 лютага 2022 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць выставу «Чытаем па-беларуску», на якой прадстаўлена айчынная мастацкая літаратура класічных і сучасных аўтараў, а таксама замежная літаратура на беларускай мове.

Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага і накіраваны на падтрыманне нацыянальных моў і культур, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спецыялістамі бібліятэкі таксама падрыхтаваны спіс літаратуры да выставы «Чытаем па-беларуску», з якім можна азнаёміцца тут.

 

НІА
па матэрыялах
сайта https://www.nlb.by